Каля будынку КДБ апазіцыя ладзіць акцыю памяці

У дзень Кастрычніцкага перавароту пратэстоўцы згадаюць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

img_0987.jpg


Акцыя пачалася а 12:00 каля цэнтральнага будынку КДБ на пр.Незалежнасці ў Менску. Першапачаткова планавалася, што гэта будзе марш уздоўж праспекту, пасля арганізатары сышліся на варыянце мітынгу каля самога будынку.

img_0985.jpg


12:00
Прадстаўнікоў спецслужбаў тут больш, чым удзельнікаў акцыі. Да будынку КДБ прыйшлі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Удзельнікі акцыі запалілі знічы і зачыталі зварот пісьменніка Васіля Быкава з канца 80-х, які быў прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, перадае карэспандэнт " Белсата".

img_0989.jpg


12:20
Ккаля КДБ сабралася каля 60 асобаў. Сярод іх 20 удзельнікаў, а астатнія журналісты і сілавікі. На прыступках будынку актывісты паставілі партрэты ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Некаторыя трымаюць у руках партрэты зніклых беларускіх палітыкаў. Міліцыя складае пратаколы.

img_0987__1_.jpg


12:30
Акцыя скончылася. Міліцыя склала пратаколы на ўсіх, хто браў у ёй удзел. Юрась Губарэвіч з Руху «За Свабоду» абвясціў пра пачатак збору подпісаў за перайменаванне вуліцаў, названых у гонар камуністычных дзеячаў.
Нагадаем, што мінулая акцыя памяці ля прыступак Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, якая прайшла 29 кастрычніка, скончылася затрыманнямі пяці актывістаў.
belsat.eu