
Акцыя ля КДБ, 29 кастрычніка 2016
Нагадаем, што лідары правацэнтрысцкай кааліцыі падалі заяўку на правядзенне 7 лістапада жалобнай акцыі ў памяць пра ахвяраў савецкай улады. Сярод заяўнікаў былі старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
У адмове напісаныя дзве прычыны адмовы, распавёў сайту Pyx.by Юрась Губарэвіч.
Па-першае, двое з заяўнікаў (Лябедзька і Рымашэўскі) не могуць выступаць у гэтай ролі праз ранейшыя адміністратыўныя спагнанні. Па-другое, Мінгарвыканкам палічыў, што арганізатары размяшчалі інфармацыю пра акцыю да атрымання дазволу.
Арганізатары не плануюць змяняць планы на правядзенне акцыі: збор удзельнікаў адбудзецца 7 лістапада ў 12 гадзінаў ля будынку КДБ. Рашэнне па фармаце мерапрыемства будзе прынятае заўтра.