Адэскія сепаратысты ў інтэрнэце абвясцілі "Адэскую Рэспубліку"
Адэскі "Антымайдан" абвясціў Адэскую вобласць "Адэскай Народнай Рэспублікай" і заклікаў жыхароў горада блакаваць рух транспарта.

Адпаведны зварот апублікавана на старонцы "Антымайдана" на іх сайце, перадае "Інтэрфакс —Украіна".
"Адэская вобласць аб'яўляецца Адэскай Народнай Рэспублікай, дзе ўлада належыць толькі народу, які пражывае на яе тэрыторыі", — гаворыцца ў заяве.
Таксама сепаратысты заклікалі жыхароў горада блакаваць дарожны рух у Адэсе.
Яны стварылі карту на сэрвісе "Яндэкс", дзе паказалі 153 кропкі — пешаходныя пераходы, на якіх адэсіты павінны знаходзіцца, каб перакрыць рух транспарту.
"У 16.00 Адэса павінна ўстаць! Літаральна! Ваша задача ў пазначаны час блакаваць названыя на карце транспартныя развязкі сваімі машынамі, пешаходы — выходзьце на "зебры" і стойце там", — гаворыцца ў закліку.
Пры гэтым, як вядома, адэскі "Антымайдан" збірае ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек.
У той жа час, як паведамляла "048", мясцовыя ўлады і актывісты ўжо стварылі некалькі блокпостаў на ўездзе ў горад, дзе акрамя міліцыянтаў дзяжураць і адэсіты-валанцёры.
У горадзе ажыццяўляецца патруляванне горада "Аўтамайданам" ў кругласутачным рэжыме. Арганізаваны мабільныя групы, ёсць маршруты і іншае.
СБУ ў Адэсе затрымала злачынную дыверсійную групу ў складзе чатырох чалавек, узброеную аўтаматамі АКС-7, 62 і пісталетамі.
Кіраўнік дыверсійнай групы з выкананнем мер канспірацыі ажыццяўляў кантакты з прадстаўнікамі расейскіх спецслужбаў у АР Крым.
Паводле www.pravda.com.ua