Аляксей Навальны стварае партыю «Працоўная назва»

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны ў сваім Telegram паведаміў, што падаў у Мінюст апавяшчэнне аб ўстаноўчым з'ездзе партыі з «меркаваных найменнем» «Працоўная назва». «У гэты раз мы падалі апавяшчэнне аб з'ездзе партыі «Працоўная назва». А там пераназавем», — напісаў палітык.

alekseya_navalnogo_vypustili_na_svobodu_1.jpg

Апавяшчэнне ў ведамства, якое рэгулюе такія выпадкі, было пададзена 29 сакавіка. Як паведаміў юрыст заснаванага спадаром Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў, устаноўчы з'езд прызначаны на 19 траўня.
Нагадаем, раней назвы партый Аляксея Навальнага былі ўжо двойчы «запазычанымі» іншымі арганізацыямі. Так, у 2013 годзе паліттэхнолаг Андрэй Багданаў пераназваў сваю партыю «Родная краіна» у «Народны альянс» — менавіта так называлася незарэгістраваная партыя спадара Навальнага. Пасля таго як «Народны альянс» атрымаў рэгістрацыю ў Мінюсце, апазіцыянер пераназваў сваю арганізацыю ў Партыю прагрэсу. Спадар Навальны рабіў спробы афіцыйна зарэгістраваць гэтую назву шэсць разоў, аднак кожны раз атрымліваў адмову.
22 сакавіка Мінюст перайменаваў звязаную з Андрэем Багданавым «Грамадзянскую пазіцыю» у Партыю прагрэсу. Заяўку падаў былы намеснік кіраўніка маскоўскага штаба Аляксея Навальнага Віталь Серуканаў, які разарваў адносіны з апазіцыянерам.
Паводле kommersant.ru