Больш ніякай Галандыі! Нідэрланды будуць выкарыстоўваць толькі афіцыйную назву краіны

Урад Нідэрландаў вырашыў спыніць выкарыстоўванне назвы Галандыя. 


Нацыянальны рэбрэндынг, які падтрымалі лідары бізнесу, савет па турызме і цэнтральны ўрад, будзе апублікаваны ў канцы 2019 года.

Міністры хочуць зрушыць міжнародны акцэнт з пэўных аспектаў нацыянальнага жыцця, з якімі гэтая краіна звычайна асацыюецца, такіх як культура адпачынку з наркотыкамі і раён чырвоных ліхтароў Амстэрдама.

У рамках новай стратэгіі Нідэрланды стануць афіцыйным брэндам на песенным конкурсе Еўрабачанне, які пройдзе ў Ратэрдаме ў маі наступнага года, і падчас Алімпійскіх гульняў у Токіо.

Акрамя таго, нацыянальная футбольная каманда, якую часта называюць за мяжой Галандыяй, будзе таксама называцца выключна Нідэрландамі.

У МЗС краіны адзначылі: «Мы хочам прадставіць Нідэрланды як адкрытую, вынаходлівую і інклюзіўную краіну». Там таксама дадалі, што ўрад прымяняе зручны і прагматычны падыход да сваёй назвы, каб стымуляваць экспарт, турызм, спорт і распаўсюджванне мясцовай культуры, нормаў і каштоўнасцяў.

Паводле mlyn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: