Данія: жанчыну аштрафавалі за нашэнне нікаба
У Даніі ўпершыню быў прыменены закон, прыняты ў сераду, які забараняе жанчынам закрываць увесь твар.

28-гадовая жанчына прыцягнула ўвагу паліцыі падчас сваркі, якая ўзнікла між ёй і іншай жанчынай на эскалатары ў гандлёвым цэнтры Капенгагена, піша BBC.
Яна адмовілася зняць нікаб і была аштрафаваная.
Закон выклікаў крытыку праваабарончых груп і шэраг пратэстаў, хаця ён не прыгадвае менавіта нікаб — кажацца аб любой тканіне, якая закрывае твар.

У вечары ў сераду у Капенгагене сабраліся пратэстоўцы, якія правялі дэманстрацыю супраць закона. У мітынгу ўдзельнічалі жанчыны ў традыцыйных строях і нікабах а таксама іх імітацыях.