Дасье ў карыкатурах: Галоўныя ворагі прэсы
На думку некаторых экспертаў, праз атаку на tut.by наша краіна можа трапіць у шэраг самых вялікіх ворагаў прэсы на планеце. З дапамогай карыкатур прапануем пазнаёміцца з іншымі краінамі-фігурантамі гэтага спісу.
![zastavka_46.jpg zastavka_46.jpg](/img/v1/images/zastavka_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Перш за ўсё трэба згадаць, што само паняцце «цэнзура» сёння актыўна дыскутуецца. Пасля штурма Капітолія ў Вашынгтоне 6 студзеня 2021 года тэхнічныя гіганты Амерыкі — Facebook, Twitter, Instagram, YouTube, Google і іншыя менш уплывовыя фірмы — зладзілі беспрэцэдэнтную чыстку супраць ворагаў Байдэна. За адзін тыдзень з Twitter і Facebook сінхронна былі выдалены дзясяткі тысяч карыстальніцкіх акаўнтаў і медыя амерыканскіх кансерватараў, уключаючы акаунт на той момант яшчэ дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Ёсць версія, што кампаніі дзейнічалі па інструкцыі Дэмакратычнай партыі ЗША, фінансавай эліты ці спецслужбаў. Але не выключана, што гэта быў пачатак дыктату інтэрнет-карпарацый, які адбудоўваюць сваю сістэма кантролю над думкамі. Нядзіўна, што амерыканскія карыкатурысты ўжо прыдумалі новы тэрмін «Goolag».
![1_431.jpg 1_431.jpg](/img/v1/images/1_431.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ці нараджаецца новая недзяржаўная мадэль цэнзуры — пытанне спрэчнае. А вось наяўнасць традыцыйнай цэнзуры ніхто не адмаўляе. Ёсць у гэтай галіне абсалютныя лідары. Напрыклад, Паўночная Карэя. Там усе ўнутраныя навіны паступаюць толькі з дзяржаўнага інфармагенцтва.
Больш «ліберальная» сістэма існуе ў афрыканскай Эрытрэі. Усе прыватныя СМІ тут былі ліквідаваныя прыблізна ў 2001 годзе, а іх супрацоўнікі пасаджаны ў турму. Распаўсюджваць інфармацыю ў краіне маюць права толькі дзяржаўныя СМІ, але нават іх супрацоўнікі жывуць у пастаянным страху быць арыштаванымі за публікацыю матэрыялаў, якія могуць быць успрынятыя як крытыка кіруючай партыі. Міністэрства інфармацыі кантралюе кожную дэталь артыкулаў. Зрэшты, сітуацыя з прэсай не занадта вясёлая ва ўсёй Афрыцы. Нядзіўна, што на адной з мясцовых карыкатур, прысвечаных свабодзе медыя, увесь чорны кантынент намаляваны ў выглядзе турэмных кратаў.
![2_396.jpg 2_396.jpg](/img/v1/images/2_396.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не адстае ад Афрыкі і Іран. Тут з пачатку 2000-х дзяржава стала жорстка абмяжоўваць доступ насельніцтва да Сусветнай сеткі. Інтэрнэтам могуць карыстацца толькі жанатыя або замужнія грамадзяне Ірана і толькі ў ліцэнзаваных інтэрнэт-кафэ. Да 2005 года ў іранскім сегменце інтэрнэту трапіла пад забарону прапаганда супраць усяго «антыісламскага». Гэта значыць — шкодных звычак, азартных гульняў і многіх іншых бакоў «амаральных» паводзін. Таксама на заканадаўчым узроўні забараняецца крытыка ісламу, рэвалюцыі 1979 гады, органаў улады. Адзін з карыкатурыстаў ЗША мяркуе, што хутка ў такім трэндзе хутка па-за законам у Іране будуць нават смайлікі.
![3_357.png 3_357.png](/img/v1/images/3_357.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Самая глабальная сістэма пераследу СМІ безумоўна створана ў Кітаі. Кантроль над сродкамі масавай інфармацыі тут дасягаецца з дапамогай складанай камбінацыі партыйнага нагляду, прававых абмежаванняў для журналістаў і нават практыкі «кібер-знікнення» матэрыялаў на кампутарах апазіцыйных журналістаў (!) . Разынкай гэтай сістэмы з'яўляецца інтэрнэт-фільтрацыя. Усе ўнутраныя вэб-сайты праходзяць папярэднюю рэгістрацыю і праверку, а замежныя — праз асаблівы цэнтралізаваны фільтр «Залаты шчыт», які дзейнічае з 2003 года. Многія аўтарытарныя лідары ў іншых краінах вывучаюць кітайскі досвед інтэрнет фільтраў. Тэматычная карыкатура выдання New York Times выяўляе гэты працэс у выглядзе трэніроўкі.
![4_342.jpg 4_342.jpg](/img/v1/images/4_342.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нарэшце, у гэтым годзе ў топе самых вялікіх дзяржаў-цэнзараў у свеце вельмі моцна ўзнялася Мньяма (былая Бірма.) Хоць у гэтай краіны велізарныя напрацоўкі ў галіне цэнзуры. Пасля дзяржаўнага перавароту 1962-га быў прыняты закон, які патрабаваў для ўсіх выдаўцоў прадастаўляць перад друкам копіі публікацый у Савет па наглядзе на праверку. Толькі ў 2012-м пачалася нейкая лібералізацыя і патрабаванне скасавалі.
Аднак пасля ваеннага перавароту ў лютым гэтага года гайкі пачалі закручваць зноў. На сённяшні дзень у краіне заблакаваны інтэрнэт. Выданням, што працягваюць выходзіць, забаронена называць «хунтай» генералаў, якія кіруюць краінай. Іранізуючы над дзеяннямі дыктатуры, мясцовы карыкатурыст намаляваў тэкст, які прайшоў цэнзурны фільтр. У выніку ў тэксце засталіся толькі словы, якія складваюцца ў фразу «Усё не так ужо і дрэнна».
![5_317.jpg 5_317.jpg](/img/v1/images/5_317.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ці будуць усе публікацыі ў Беларусі таксама вытрыманыя ў духу формулы «Не так ужо і дрэнна»? Падводзячы вынікі хіт-параду можна вядома парадавацца, што да той жа Мньямы нам яшчэ далёка. Аднак катэгарычна нешта выключаць у кантэксце апошніх падзей таксама напэўна не варта.