Францыя, Італія і Данія таксама высылаюць расійскіх дыпламатаў
Францыя, Італія і Данія вырашылі ўзяць прыклад з шэрагу іншых краін і выслаць некалькі дзясяткаў расійскіх дыпламатаў, перадае РІА «Новости» са спасылкай на еўрапейскія СМІ.
Амбасадара РФ у Парыжы Аляксея Мяшкова выклікалі ў МЗС
Францыі, каб паведаміць пра высылку расійскіх дыпламатаў, паведаміў тэлеканал
BFM TV. Па дадзеных французскіх СМІ, з краіны высылаюць 35 расійскіх
дыпламатаў, дзеянні якіх, па ацэнцы Парыжа, супярэчаць інтарэсам бяспекі.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што расійскі бок прыме
меры ў адказ.
Bloomberg 5 красавіка напісаў аб тым, што Данія абвясціла аб
высылцы 15 расійскіх дыпламатаў.
Улады Італіі таксама сёння маюць намер аб'явіць аб высылцы некалькіх дзясяткаў расійскіх дыпламатаў.