Ходзяць чуткі тут і там

Прапануем вашай увазе самыя адыёзныя чуткі на палітычныя тэмы, якія з’явіліся ў расійскім сеціве на мінулым тыдні. Як кажуць: «Хочаце — верце, хочаце — не».

Чутка 1. Пуцін моцна пасварыўся з Мядзведзевым

Прапануем вашай увазе самыя адыёзныя чуткі на палітычныя тэмы, якія з’явіліся ў расійскім сеціве на мінулым тыдні. Як кажуць: «Хочаце — верце, хочаце — не».
Чутка 1. Пуцін моцна пасварыўся з Мядзведзевым
Калі верыць аматарам плётак, паміж Дзмітрыем і Уладзімірам перабегла чорная котка. Лепшая ілюстрацыя гэтаму тое, што падчас нейкіх важных міжнародных сустрэч Мядзведзева на заднім фоне абавязкова стаяў адзін з асабістых целаахоўнікаў Уладзіміра Уладзіміравіча і ўважліва слухаў, пра што ідзе гаворка. Якой будзе дынаміка гэтага канфлікту і ці набудзе супрацьстаянне ідэйны характар, пакуль казаць рана. Зараз полем барацьбы сталі рэгіёны. Мядзведзеў актыўна праводзіць працэс замены пуцінскіх стаўленікаў сваімі людзьмі. Між тым, большасць прадстаўнікоў апарату чыноўнікаў, як і раней, захоўвае адданасць ВВП.
Чутка 2. Расійскі стабфонд пусты
У інтэрнэце ахвотна мусіруюць тэму, колькі ж на самай справе грошай засталося ў стабілізацыйным фондзе Расійскай Федэрацыі, рэзервы якога ідуць на ліквідацыю наступстваў крызісу. Шмат хто сцвярджае, што кубышка ўжо пустая. Усё даўно скралі. Між тым, наперадзе другая хваля крызісу, якая чакаецца напрыканцы лета. Згадваецца лічба 15–20 працэнтаў (менавіта на столькі павінен схуднець рубель). Праціўнікі ВВП і ДАМ смакуюць, як тыя будуць маліць пра дапамогу ненавісны Захад.
Чутка 3. Сапраўдным лідэрам Расіі можа стаць патрыярх
Нягледзячы на дэпалітызацыю расійскага грамадства, рэйтынг даверу да ўлады ў выніку зацягнутага характару крызісу паступова падае. На гэтым фоне ўзыходзіць палітычная зорка Патрыярха РПЦ Кірыла. У выпадку крызісу або пагаршэння палітычнай сітуацыі менавіта царква, лічаць карыстальнікі сеціва, можа стаць тым інстытутам, вакол якога будзе кансалідавацца грамадства. Ужо зараз пра эліту Расіі кажуць: Пуцін (бацька), Мядзведзеў (сын) і Кірыл (святы дух).
Чутка 4. Сапраўдны ўладар Расіі — Аляксей Кудрын
Фактычна з пачаткам крызісу ў Расіі знікла цэнтральная ўлада. Існуе фармальнае адзінства, якое імітуецца прызначэннем губернатараў. На самай справе ніякай вертыкалі больш не існуе. Цэнтральны МУС, напрыклад, не кантралюе абласныя аддзелы. Цэнтральная пракуратура не можа завесці справу нават пры самых відавочных злачынствах у рэгіёнах. Рэальную ўладу на месцах маюць карпарацыі, якія ставяць сваіх людзей паўсюдна, дзе ім трэба. Ад фармальнага развалу Расію ўтрымліваюць выключна фінансавыя патокі, якія ідуць у Маскву. Такім чынам, міністр фінансаў Кудрын і ёсць сапраўдны кіраўнік РФ.
Чутка 5. Пад выглядам сумесных вайсковых вучэнняў з NATO Грузія вось-вось пачне новую вайну і пазбавіцца нелаяльных элементаў


Фішка ў наступным: сярод тых, каго прызвалі на часовыя зборы на вучэнні, шмат этнічных армян, якія жывуць на поўдні Грузіі. Сцвярджаюць, што падобны прызыў мае месца і ў раёнах, якія заселеныя этнічнымі азербайджанцамі. Прызыўнікі быццам будуць адпраўленыя ў раён Горы, адкуль іх пашлюць на штурм мяцежнай Паўднёвай Асеціі. Такім чынам, Тбілісі, нават калі зноў прайграе вайну, вырашыць для сябе праблему нацыянальных меншасцяў. Апошнім часам, нагадаем, грузінскія службы бяспекі арыштавалі некалькі мясцовых армянскіх актывістаў, падазраючы іх у падрыхтоўцы паўстання.
Чутка 6. Юшчанка пачынае аддаваць Украіну Польшчы і Румыніі


Несці такую лухту дазваляе маўчанне Кіева наконт вынікаў нядаўняга працэсу ў міжнародным судзе, адпаведна якому пад кантроль Румыніі перайшла частка шэльфу Чорнага мора, якая раней належала Украіне. Парадокс у тым, што пастанова Гаагскага трыбунала мае правамоцнасць выключна, калі абодва бакі напярэдадні працэсу пагаджаюцца судзіцца. Іншымі словамі, Кіеў мог спакойна ігнараваць іск Бухарэста, аднак невядома для чаго вырашыў адказваць у судзе і прайграў. Румынія тым часам на гэтым не супакоілася і зараз пачынае кампанію за вяртанне Паўночнай Букавіны і Паўднёвай Бесарабіі, якія належалі Бухарэсту да другой сусветнай вайны. Калі верыць плётцы, вось-вось аналагічныя патрабаванні да Кіева высуне Варшава наконт Заходняй Украіны. Юшчанка быццам выконвае загад палякаў і румынаў ды дазволіць ім давесці справу да міжнароднага суда, які прыме рашэнне на іх карысць.

Чутка 7. Канец Лужкова


Мядзведзеў скарыстаўся трагедыяй у супермаркеце «Остров», дзе 20 красавіка п’яны маёр міліцыі забіў трох чалавек, каб нанесці ўдар па мэру Лужкову. Рашэннем прэзідэнта адпраўлены ў адстаўку Пронін — кіраўнік маскоўскага МУС, правая рука чалавека ў кепцы. Між тым, раней Проніну схадзілі і не такія рэчы (захоп чачэнскімі тэрарыстамі тэатру на Дуброўцы, футбольныя бойкі на Манежы, серыя тэрактаў). Наадварот, ён яшчэ ўмудрыўся пасля ўсяго гэтага атрымаць ордэн ад РПЦ. Цяпер Пронін адпраўлены ў адстаўку. Што далей: ці рызыкне Мядзведзеў працягнуць наступ на мэра, якога ў свой час баяўся чапаць нават сам Пуцін?