Грузія падала пазоў у Страсбургскі суд супраць Расіі

Пазоў датычыцца дзеянняў Расіі на акупаваных у 2008 годзе грузінскіх тэрыторыях.

gruziya_podala_isk_protiv_rossii_v_espch_1.jpg

Міністэрства юстыцыі Грузіі 21 жніўня падала міждзяржаўны пазоў у Страсбургскі суд супраць Расіі.
«Зыск тычыцца адміністрацыйнай практыкі масавых уціскаў, затрыманняў, нападаў і забойстваў насельніцтва Грузіі, што пражывала на акупаваных тэрыторыях Грузіі і за т.зв. лініяй акупацыі, якія асабліва ўзмацніліся пасля вайны 2008 года і дасягнулі крытычнай мяжы ў лютым гэтага года падчас катаванняў і забойства Арчыла Татунашвілі», — заяўляюць у Міністэрстве юстыцыі.
Грузія патрабуе, каб Еўрапейскі суд устанавіў адказнасць Расіі за парушэнне шматлікіх артыкулаў Еўрапейскай канвенцыі. У прыватнасці, з працягам акупацыі, працягваннем калючага дроту і мэтанакіраванай кампаніяй супраць насельніцтва Грузіі, Расія парушае артыкулы Еўрапейскай канвенцыі, 2 (права на жыццё), 3 (забарона катаванняў), 5 (права на свабоду і бяспеку) , 8 (права на абарону асабістага і сямейнага жыцця), артыкул 13 (права на законныя дзейсныя сродкі), першы пратакол 1-га артыкулу (права на ўласнасць) і 2 (права на адукацыю), артыкул 2 чацвёртага дадатковага пратаколу (свабода перамяшчэння).
Па паведамленні Міністэрства юстыцыі, разам з тым, у гэтых парушэнняў ёсць дыскрымінацыйны матыў, які служыць мэце яшчэ большага прыгнёту і запалохвання этнічных грузінаў, каб перашкодзіць вяртанню насельніцтва Грузіі ў Абхазію і Цхінвальскі рэгіён.
Сярод іншых, асаблівая ўвага надаецца справам аб забойствах Арчыла Татунашвілі, Гігі Атхазорыя і Давіда Башаруліі. Адзначаецца, што Расійская Федэрацыя, а таксама яе эфектыўна кантраляваныя дэ-факта органы перашкаджаюць паўнавартаснаму расследаванню злачынстваў.
Страсбургскі суд разгледзіць скаргу ў адпаведнасці з рэгламентам суда і ўлікам працэдур Еўрапейскай канвенцыі.
Гэта ўжо трэці пазоў Грузіі супраць Расіі. Раней Еўрапейскі суд прыняў рашэнне на карысць Грузіі па пазове, які тычыўся масавай дэпартацыі грузін з Расіі. Яшчэ адзін пазоў, які тычыцца вайны ў жніўні 2008 года, у цяперашні час знаходзіцца на разглядзе.
Паводле Грузия Online