У Аргенціне спалілі какаін, выяўлены ў адным з будынкаў пасольства РФ

Наркотыкі знішчылі ў крэматорыі ў прысутнасці міністра бяспекі Аргенціны Патрысіі Булрыч і пасла Расіі Дзмітрыя Феакцістава.

© Алена Кандрацьева / ТАСС

© Алена Кандрацьева / ТАСС

У канцы лютага аргенцінскія ўлады паведамілі, што ў школе пры пасольстве Расіі ў Аргенціне знайшлі 362 кілаграмы какаіну. Яны былі зарэгістраваныя як дыпламатычны багаж.
«Былы амбасадар РФ Віктар Каранэлі прыйшоў у Міністэрства бяспекі позна вечарам і паведаміў нам, што ёсць падставы лічыць, што ў адным з будынкаў пасольства знаходзіцца какаін. Мы адразу ж патэлефанавалі жандармерыі, і гэтай жа ноччу да 6-й раніцы, калі павінны былі прыйсці людзі, якія сочаць за гэтым памяшканнем, мы правялі замену какаіну мукой. Затым была доўгая сумесная праца жандармерыі і паліцыі Расіі», — сказала міністр бяспекі Аргенціны .Для перавозу выкарыстоўвалі самалёт спецыяльнага лётнага атраду «Россия», на якім лятае сакратар Савету бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў. У ведамстве гэтую інфармацыю абверглі. Але паліцыя Аргенціны пацвердзіла сапраўднасць здымкаў самалёта.
Па справе арыштаваныя шэсць чалавек — тры меркаваныя супольнікі кантрабандыстаў у Расіі, кіраўнікі фонду «Рускія праваслаўныя мецэнаты ў Лацінскай Амерыцы» Іван Блізнюк і Аляксандр Чыкала ў Аргенціне. Меркаваны арганізатар паставак какаіну Андрэй Кавальчук спачатку быў затрыманы ў Нямеччыне, але ў канцы ліпеня яго выдалі Расіі.
Агулам аперацыя заняла 14 месяцаў.
Паводле ТАСС