Расія адмовілася плаціць кампенсацыі Латвіі і Эстоніі за «савецкую акупацыю»

Расія не згодна з тэрмінам «акупацыя» ў дачыненні да часу, калі краіны Балтыі знаходзіліся ў складзе СССР, і не лічыць патрэбным весці гаворку аб выплаце кампенсацый.

1447122047_udssr_baltics.jpg

Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе карэспандэнт РБК.
«Мы не згодныя, што можа заходзіць гаворка пра нейкія кампенсацыі», — сказаў Пяскоў. Ён таксама заклікаў не забываць пра ўклад, які падчас СССР быў унесены ў развіццё краін Прыбалтыкі. У прыватнасці, у інфраструктуру, эканоміку і сацыяльную сферу.
Раней кіраўнікі міністэрстваў юстыцыі Эстоніі і Латвіі заявілі пра намер дамагчыся ад Расіі кампенсацыі ўрону за «савецкую акупацыю». Бакі прадставілі адзін аднаму план магчымых дзеянняў, у тым ліку на ўзроўні ААН.
У 2016 годзе спецыяльна створаная камісія ацаніла шкоду, нанесеную эканоміцы Латвіі ў ходзе «акупацыі СССР», у € 185 млрд.
У канцы 2015 года міністры юстыцыі Латвіі, Літвы і Эстоніі падпісалі дэкларацыю, згодна з якой яны збіраліся запатрабаваць кампенсацыі шкоды за знаходжанне ў складзе Савецкага Саюза. У дакуменце сцвярджалася, што ў часы СССР тры дзяржавы Балтыкі выкарыстоўваліся ў палітычных і эканамічных мэтах «акупацыйнага рэжыму», у выніку чаго яны панеслі дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя страты. Аднак пазней кіраўнік МЗС Эстоніі Марына Кальюранд заявіла, што яе краіна не стане патрабаваць кампенсацый ад Расіі.