Ізраіль: спрэчны закон
Ізраільскі парламент прыняў супярэчлівы закон, які заднім днём легітымізуе больш за 4 тысячы пабудоў на палестынскіх тэрыторыях на Заходнім узбярэжжы.
![settelment.jpg settelment.jpg](/img/v1/userfiles/images/settelment.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта прыватныя тэрыторыі, якія маюць уладальнікаў. Новы закон абвяшчае, што ім будзе выплачана кампенсацыя альбо выдзелена іншая тэрыторыя. Іншымі словамі, закон сцвярджае экспрапрыяцыю зямель ў іх уладальнікаў.
Палестынскі прэзідэнт назваў гэта «агрэсіяй супраць нашага народа». Генпракурор Ізраіля заявіў, што гэта неканстытуцыйны закон, і ён не стане яго абараняць у вярхоўным судзе. Прыняцце закона знаходзіцца ў кантэксце эскалацыі напружанасці з нагоды паселішчаў пасля інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа. Хутчэй за ўсё абмеркаванне легітымнасьці гэтага закона пяройдзе ў вярхоўны суд. Прававыя эксперты сцвярджаюць, што судовы разгляд ён не пройдзе, таму што супярэчыць прававой аснове Ізраіля ў частцы правілаў аб зямельнай уласнасці.
Крытыкі лічаць, што гэта можа стаць першым крокам да частковай анэксіі Заходняга ўзбярэжжа, і гэта можа прывесці да таго, што Ізраіль будзе абвінавачаны ў ваенных злачынствах. У Ізраілі крытыка зыходзіць у асноўным ад левацэнтрысцкай апазіцыі.
Паводле міжнароднага права, ізраільскія паселішчы на Заходнім узбярэжжы і ва ўсходняй частцы Ерусаліма незаконныя. Да нядаўняга часу яны фармальна прызнаваліся незаконнымі і з пункту гледжання ізраільскага права. Сярод магчымых наступстваў прыняцця гэтага закона ў матэрыяле паказваецца абвастрэнне ў арабска-ізраільскіх адносінах, якое толькі аддаліць перспектывы мірнага ўрэгулявання канфлікту.
Прыняцце закона — гэта, у першую чаргу, прыкмета ўразлівасці ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху ў сябе ў краіне. Яго абвінавачваюць у карупцыі, супраць яго вядуцца расследаванні, і ў выніку яму даводзіцца спадзявацца на ласку яго партнёраў па кааліцыі, якія могуць пры выпадку стаць процівагай супраць генпракурора. У такой сітуацыі закон аб легалізацыі пабудоў можа быць толькі пачаткам працэсу, які ў межах накіраваны на далучэнне спрэчных тэрыторый да Ізраіля. Сваім палітычным даўгалеццем Нетаньяху абавязаны падтрымцы правых, у тым ліку ультраправых. Цяпер ён фактычна апынуўся іх закладнікам.
Таксама аўтар агаворвае, што гэтая гісторыя можа пагоршыць канфлікт паміж ізраільскай судовай сістэмай і палітычным істэблішментам. У заключэнне ён нагадвае, што 15 лютага Нетаньяху збіраецца сустрэцца з Трампам, якога ён хоча пераканаць у неабходнасці заняць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Ірана.
Адміністрацыя Трампа не адрэагавала адразу на прыняцце закона. У прынцыпе, гэта можна было б вытлумачыць як сігнал аб тым, што яна, у адрозненне ад папярэдняй, не збіраецца ціснуць на Ізраіль, каб ён спыніў сваю экспансію. Аднак з боку новага Белага дома ўжо мелі месца выказванні аб тым, што пашырэнне ізраільскіх паселішчаў можа быць не вельмі добрай ідэяй
Паводле polit.ru