Кітай. Пекін — чацвёрты Рым, а пятаму не бываць
У гэтым годзе кальвіністы (адзін з накірункаў пратэстанцтва) адзначаюць 400-гадовы юбілей з дня нараджэння заснавальніка сваёй рэлігіі Жака Кальвіна. У ходзе ўрачыстасцяў лідэры канфесіі канстатавалі дзіўную рэч. Трэцяя краіна ў свеце па папулярнасці кальвінізму гэта... Кітай. Цяпер у Кітаі 500 тысяч кальвіністаў, а кожны тыдзень тут будуецца новая царква. Больш таго, калі ва ўсім свеце кальвінізм — гэта, як правіла, рэлігія бедных, то ў Кітаі фанаты Жака Кальвіна — студэнты, будучая эліта краіны.
У гэтым годзе кальвіністы (адзін з накірункаў пратэстанцтва) адзначаюць 400-гадовы юбілей з дня нараджэння заснавальніка сваёй рэлігіі Жака Кальвіна. У ходзе ўрачыстасцяў лідэры канфесіі
канстатавалі дзіўную рэч. Трэцяя краіна ў свеце па папулярнасці кальвінізму гэта... Кітай. Цяпер у Кітаі 500 тысяч кальвіністаў, а кожны тыдзень тут будуецца новая царква. Больш таго, калі ва ўсім
свеце кальвінізм — гэта, як правіла, рэлігія бедных, то ў Кітаі фанаты Жака Кальвіна — студэнты, будучая эліта краіны. Прычыны буму кальвінізму ў Кітаі наступныя: па-першае,
філасофія кальвінізму пасуе логіцы і этыцы сярэдняга класу (чым больш працуеш — тым большы заробак, а гэта, адпаведна Кальвіну, знак падтрымкі нябёсаў). Па-другое, улады абыякава глядзяць на
актыўнасць кальвінстаў, паколькі тыя, у адрозненні, напрыклад, ад каталікоў, самі абіраюць сабе святароў. Аднак самую вялікую ўдзячнасць кальвіністы павінны выказаць вялікаму старшыні Мао. Дзякуючы
яго эфектнай кампаніі супраць канфуцыянству цяперашняя моладзь дастаткова нармальна ставіцца як да старых, так і да новых канфесій. Пратэстанты-аптымісты кажуць, што хутка большасць студэнтаў у Кітаі
будзе хрысціянамі.
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)