Кіеў увёў санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з ДНР і ЛНР
Санкцыі і адмысловыя абмежавальныя захады ўведзеныя ў дачыненні да транспартных кампаніяў, якія заключалі кантракты з прадпрыемствамі гэтак званых народных рэспублік — «РЖД Лагістыка», «Промкомплекспласт», «Газголдер».Пра гэта паведаміў Белсат.
![Паводле СБУ, «РЖД Логистика» у межах «вонкаваэканамічнай» дзейнасці займаецца перавозам грузаў праз закрытую расейска-украінскую мяжу. Фота - «Сапсан Logistics» Паводле СБУ, «РЖД Логистика» у межах «вонкаваэканамічнай» дзейнасці займаецца перавозам грузаў праз закрытую расейска-украінскую мяжу. Фота - «Сапсан Logistics»](/img/v1/images/rzhd_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле СБУ, «РЖД Логистика» у межах «вонкаваэканамічнай» дзейнасці займаецца перавозам грузаў праз закрытую расейска-украінскую мяжу. Фота - «Сапсан Logistics»
Ініцыятарам абмежавальных захадаў стала Служба бяспекі Украіны, якая ўсталявала, што гэтыя кампаніі займаюцца правозам грузаў праз тыя ўчасткі расейска-украінскай мяжы, якія не кантралююць украінскія ўлады.
«На падставе гэтых дамоваў адбываецца сістэматычнае незаконнае перамяшчэнне грузаў праз закрытыя пункты пропуску «Ізварын», «Должанский» і «Чырвоная Магіла» Луганскай мытні», — заявілі ў службе.
Абмежавальныя захады прадугледжваюць блакаванне актываў, абмежаванне гандлёвых аперацыяў, а таксама частковае або поўнае спыненне транзіту гэтых кампаніяў па тэрыторыі Украіны.
Паводле belsat.eu