МЗС РФ перайменаваў катлеты па-кіеўску
У расійскім Міністэрстве замежных спраў катлеты па-кіеўску перайменавалі ў катлеты па-крымскі.
![pixabay pixabay](/img/v1/images/it_1511645_640_logo.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
pixabay
Пра гэта ў сваім Twitter напісаў маскоўскі рэпарцёр The New York Times Іван Нечэпурэнка, які апублікаваў здымак з сталовай МЗС РФ, паведамляе korrespondent.net.
«У сталовай расейскага МЗС катлета па-кіеўску называецца катлетай па-крымскі», — гаворыцца ў яго паведамленні.
На фатаграфіі бачна, што катлета сапраўды завецца па-крымскі, каштуе яна 200 рублёў. Варта адзначыць, што ў надпісы адсутнічае неабходны па правілах рускай мовы злучок.
Раней паведамлялася, што «пад санкцыі» трапіла амерыканская кава: у многіх установах Крыма больш нельга купіць кавы «амерыкана» — напой вырашылі замяніць на каву «русіяна» ці крымскую».