На судзе па справе аб расстрэлах на Майдане паказалі новае відэа

У Святошынскім судзе пры разглядзе справы пяці экс-беркутаўцаў, якіх абвінавачваюць у забойствах актывістаў Еўрамайдана, у аўторак паказалі не апублікаванае дагэтуль відэа.


Як паведамляе 5 канал, аднаго з актывістаў, Уладзіміра Мельнічука, застрэлілі каля Кастрычніцкага палаца каля 17 гадзін. Тады актыўнае супрацьстаянне паміж майданаўцамі і сілавікамі ўжо завяршылася.
На судовым паседжанні сем разоў праглядалі адзін і той жа фрагмент відэа. На ім снайпер расстрэльвае бяззбройнага і безабароннага кіяўляніна Уладзіміра Мельнічука на вачах у актывістаў і яго жонкі, Марыі.
Па дадзеных экспертызы, у мужчыну стралялі кулямі калібра 8-9 міліметраў, гэта значыць з аўтаматаў Калашнікава. Шанцаў выжыць у мужчыны не было.
«Раненне адбылося ад дзеяння кулі ў выніку агнястрэльнага стрэлу. Можна меркаваць, што памер кулі складаў 0,8-0,9 сантыметраў. Прыкмет стрэлу з блізкай адлегласці не выяўлена», — адзначыў суддзя Сяргей Дзячук.
Абвінавачаныя, у сваю чаргу, сцвярджалі, што стралялі невядомыя з гасцініцы «Украіна». У адказ абвінавачванне паказала яшчэ адно, не апублікаванае дагэтуль відэа.
Яго фіксавалі камеры відэаназірання, устаноўленыя на будынках ў Нацыянальным банку. Пасля яго дэманстрацыі беркутовцы ўжо не настойвалі на стрэлах з гасцініцы «Украіна», а толькі сцвярджалі, што з-за бетонных барыкад стралялі і іншыя спецназаўцы.


Нагадаем, суд 17 траўня распачаў разгляд па сутнасці справы супраць пяці былых «беркутаўцаў»: Паўла Аброськіна, Сяргея Зінчанка, Аляксандра Марынчанка, Сяргея Тамтуры і Алега Янішэўскага.
Іх абвінавачваюць у расстрэле актывістаў Еўрамайдана на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве ў лютым 2014 года.
Былыя байцы спецпадраздзялення «Беркут» не прызнаюць сваёй віны ні па адным з пунктаў.
Усяго атрымалася ідэнтыфікаваць 25 праваахоўнікаў, якія стралялі на Інстытуцкай, з іх 20 знаходзяцца ў вышуку.
Паводле звестак Генпракуратуры, за ўвесь час Еўрамайдану пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, 104 з іх загінулі.
Паводле humanrights.org.ua