На ўкраінска-беларускай мяжы папрасіў палітпрытулку вядомы расійскі пісьменнік і грамадскі дзеяч

Пра гэта паведаміў сайт Дзяржпагранслужбы Украіны, не ўдакладняючы імя і прозвішча чалавека.


«Сёння ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» пры праходжанні памежнага кантролю папрасіў палітычнага прытулку грамадзянін Расіі. Ён звярнуўся да памежнікаў Чарнігаўскага атрада з заявай аб атрыманні статусу бежанца на тэрыторыі Украіны ў сувязі з палітычным пераследам ў Расеі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Адзначаецца, што ён «з'яўляецца вядомым пісьменнікам і грамадскім дзеячам, які займаўся актыўнай пратэстнай дзейнасцю».
Ўдакладняецца, што ён быў перададзены ў міграцыйную службу.
Паводле gazeta.ru