Насельніцтва Японіі ўстанавіла новы дэмаграфічны рэкорд
Упершыню ў гісторыі Японіі палову пажылога насельніцтва краіны, якое складае каля 35 млн чалавек, склалі людзі старэйшыя за 75 гадоў.
Па дадзеных папярэдняй
дэмаграфічнай ацэнкі міністэрства ўнутраных спраў па стане на 1 сакавіка,
насельніцтва узроставай групы старэй 75 гадоў ацэньваецца у 17,7 мільёна
чалавек. Пры гэтым колькасць японцаў ва ўзросце ад 65 да 74 гадоў склала 17,64
млн чалавек, піша «Фокус».
Людзі старэйшыя за 75 гадоў складаюць 14% ад усяго насельніцтва краіны ў 126,52 мільёна чалавек. Пры гэтым у дадзенай узроставай катэгорыі назіраецца істотная гендэрная дыспрапорцыя — жанчын (10.770.000) у паўтара разы больш чым мужчын (6,93 млн).
Людзей ва ўзросце 85 гадоў і старэй налічылі 5,59 млн. Сярод іх 1,73 мільёнаў — гэта мужчыны, а 3,87 млн — жанчыны.
Як раней паведамляў Thinktanks.by, на пачатак 2017 года ў Беларусі пражывалі 5078 тыс. жанчын і 4427 тыс. мужчын. На 1000 мужчын прыпадала 1147 жанчын, у тым ліку ў гарадской мясцовасці — 1168, у сельскай мясцовасці — 1078 жанчын.
Чаканая працягласць жыцця жыхароў рэспублікі за апошнія 5 гадоў павялічылася ў сярэднім на 1,9 года і склала ў 2016 годзе 74,1 года.