Джэфры Пайет. Фота: @GeoffPyatt
Уладам Украіны ўдалося пазбавіцца ад газавай залежнасці ад Расіі, тым самым знішчыўшы "энергетычную зброю" Крамля, заяўляе пасол ЗША ў Украіне Джэфры Пайет, паведамляе
Корреспондент.net.
"Украінскія ўлады за апошнія некалькі гадоў, па сутнасці, знішчылі энергетычную зброю Масквы, якая выкарыстоўвала газ у гэтай якасці. Апошняя зіма стала першай у гісторыі, калі Украіна пазбавілася ад газавай залежнасці", — сказаў Пайет падчас сустрэчы дыскусійнага клуба "Адкрый свет" на тэму трансфармацый ва Украіне.
Пайет таксама канстатаваў, што "ў энергетычным сектары Украіны праходзяць сур'ёзныя пераўтварэнні... і вельмі важна завяршыць гэтыя змены".
Дыпламат адзначыў, што на сёння Нафтагаз можа купляць расійскі газ, калі знаходзіць цану прымальнай. Але паліва перастала быць інструментам для маніпуляцый. "Украінцы ўжо не знаходзяцца ў сітуацыі, калі Крэмль выкарыстоўвае энергарэсурсы як зброю як інструмент маніпуляцыі украінскімі палітыкамі для таго, каб яны прымалі патрэбныя рашэнні", — падкрэсліў ён.
Між тым Беларусь так і не здолела атрымаць ад Расіі зніжкі на газ, хоць перамовы на гэты конт ішлі апошнія паўгады. Беларускі бок настойвае на зніжэнні кошту расійскага газу і стаў разлічвацца за яго па больш нізкіх цэнах у доларавым выражэнні, адзначае
БелаПАН. Ц
япер цана для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў. Аднак п
аводле разлікаў Мінска, цана на газ для Беларусі павінна складаць 73 долары за тысячу кубаметраў. Такім чынам, доўг Беларусі за расійскі газ узрос да 270 млн. долараў. Расійскі бок у адказ скараціў з 1 ліпеня пастаўкі нафты ў Беларусь. Зніжэнне паставак газу міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак патлумачыў наступным чынам: “Гэта звязана з двума фактарамі: неаплатай за пастаўлены газ "Газпрому" і непаступленнем даходаў у бюджэт у сувязі з гэтым, другі фактар — гэта недапастаўкі нафтапрадуктаў з беларускіх НПЗ у Расію". У выніку днямі
Беларусь пагадзілася найбліжэйшым часам пагасіць доўг за расійскі газ у абмен на аднаўленне паставак нафты з Расіі ў ранейшым аб'ёме.