Украіна. Паліцыя пераканала Хросны ход спыніцца і сесці ў аўтобусы
У сувязі з Хросным ходам у цэнтры Кіева ўводзяць асаблівы рэжым кантролю.
Кіраўнік МУС Арсен Авакаў заявіў, што прынята рашэнне спыніць калону Хроснага ходу, які рухаецца па Жытомірскай трасе да Кіева, каб пазбегнуць правакацый. Вернікаў перасадзяць у аўтобусы.
"Мы прынялі рашэнне спыніць прасоўванне пешага ходу, каб пазбегнуць ахвяр сярод вернікаў і дадатковых правакацый... Пры ўсёй павазе да царквы... прыярытэт бяспекі вышэйшы", — сказаў ён.
Арсен Авакаў адзначыў, што ёсць дамоўленасць з прадстаяцелем Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) мітрапалітам Ануфрыем пра тое, што вернікі спыняць ход і сядуць у аўтобус, паведамляе korrespondent.net.
Дэпутат Вярхоўнай рады Антон Герашчанка напісаў у "Фэйсбуку", што па шляху калоны былі выяўлены два муляжы выбуховых прылад і дзве закладкі баявых гранат з дымавымі шашкамі, адзначае ВВС.
У сваю чаргу начальнік сталічнай Нацпаліцыі адзначыў, што кіеўская мэрыя вылучыла аўтобусы для ўдзельнікаў Хроснага ходу, у сераду раніцай іх адвязуць у Кіеў, такім чынам, пешага ходу па сталіцы не будзе.
Таксама было паведамлена пра ўвядзенне асобага рэжыму кантролю ў раёне Уладзімірскай горкі ў цэнтры Кіеве заўтра, 27 ліпеня, у сувязі правядзеннем Хроснага ходу.
Паводле Авакава, кантроль бяспекі будзе ўключаць у сябе 20 рамак металашукальнікаў, будзе праводзіцца асабісты дагляд торбаў і заплечнікаў, каб пазбегнуць праносу да месца набажэнства зброі і выбуховых рэчываў.
Кіраўнік МУС таксама заклікаў патрыятычныя сілы не даць ператварыць Хросны ход у маштабную правакацыю.