Беларусь развіталася з Паўлам Шараметам (шмат фота)
Сёння ў Мінску прайшло развітанне з вядомым беларускім журналістам Паўлам Шараметам, забітым 20 ліпеня ў Кіеве. На развітанне прыйшлі сотні людзей — як вядомыя палітыкі, журналісты і грамадскія дзеячы, так і проста неабыякавыя людзі.
Пахавалі Паўла Шарамета на Паўночных могілках, побач з бацькам.