Герашчанка назваў Саўчанка «траянскім канём Пуціна»

Народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка раскрытыкаваў Надзею Саўчанка за выказванні, што Украіна «павінна папрасіць прабачэння за Данбас».

Антон Герашчанка

Антон Герашчанка


Пра гэта ён напісаў у фэйсбук.
«Вам, Надзя, можа і трэба прасіць прабачэння ў Гіві з Матаролам, ці ў іншых расіян, якія прыйшлі на нашу зямлю забіваць і гвалтаваць, а мы прасіць прабачэння ў акупантаў і тэрарыстаў не будзем!» — напісаў Герашчанка.
«Чаму ніхто не звярнуў увагі, што ні з аднаго судзілішча над Сянцовым або Кольчанкам не дазвалялася жывая трансляцыя? І ў той жа час, чаму з усіх судоў над Надзеяй Саўчанка расійскі суддзя дазваляў весці жывыя эфіры ўсім тэлеканалам, якія гэтага хацелі? Цяпер, падобна, ясна — у свядомасць украінцаў Пуцін укараніў «траянскага каня», — дадаў Герашчанка.
Паводле «Нашай Нівы»