У Ерэване вызвалілі яшчэ двух закладнікаў

Апошніх двух захопнікі абяцалі адпусціць, калі іх ўмовы будуць выкананыя.

6aabc83c_544e_4c07_b8d3_8245d174cb84_w987_r1_s.jpg

Захоплены будынак
У сталіцы Арменіі Ерэване яшчэ двое закладнікаў былі адпушчаныя з будынку палка патрульна-паставой службы ў раёне Эрэбуні пасля працяглых перамоваў. У закладніках застаюцца яшчэ два чалавекі.
Захопнікі вырашылі адпусціць закладнікаў пасля таго, як улады дазволілі стварыць на тэрыторыі палка прэс-цэнтр. Захопнікі выказалі гатоўнасць адпусціць апошніх двух закладнікаў — намесніка кіраўніка паліцыі Арменіі Вардана Егіазарана і намесніка начальніка паліцыі Ерэвана Валерыя Асіпяна — пасьля таго, як прэс-цэнтар пачне працаваць.
17 ліпеня група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы з патрабаваннямі вызваліць каардынатара апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Ўстаноўчы парламент» Жырайра Сэфіляна. Яны забілі палкоўніка паліцыі, раненні атрымалі чацьвёра паліцэйскіх.
Прыхільнікі захопнікаў на працягу тыдня некалькі разоў збіраліся перад будынкам, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Арменіі. У ходзе пратэстаў былі сутыкненні з паліцыяй.
Паводле Радыё Свабода