Расія паведаміла ААН пра рост вайсковых выдаткаў амаль на 50%

Вайсковыя выдаткі Расіі за 2015 год выраслі на 48% — да 2,9 трыльёнаў рублёў, сведчаць дадзеныя на сайце Упраўлення ААН па пытаннях раззбраення (UNODA), 

Выдаткі на ваенна-паветраныя сілы павялічыліся на 66%. Фота РИО "Новости"

Выдаткі на ваенна-паветраныя сілы павялічыліся на 66%. Фота РИО "Новости"


Інфармацыя аб выдатках Расіі з'явілася ў базе дадзеных UNODA да раніцы 25 ліпеня. На сайце UNODA адзначаецца, што справаздача павінна накіроўвацца да 30 красавіка кожнага года.
Больш за ўсё было выдаткавана на ваенна-марскія сілы — 700 мільярдаў расійскіх рублёў. Гэта на 38% больш, чым годам раней, паведамляе ВВС.
Выдаткі на ваенна-паветраныя сілы склалі 662,4 мільярда рублёў (рост на 66%), на сухапутныя — 582,5 мільярда рублёў (рост на 19%).
Яшчэ 958 мільярдаў рублёў прапісаны ў артыкуле "іншае". У гэтую графу ўносяцца затраты на ваенізаваныя фармаванні (Paramilitary forces),  якія могуць праводзіць ваенныя аперацыі (напрыклад, унутраныя войскі ці памежная служба ФСБ Расіі).
Звесткі, адпраўленыя ў ААН, у гэтым годзе амаль супадаюць з выдаткамі расійскага бюджэту па раздзеле "Нацыянальная абарона" — 3,18 трыльёны, адзначае ВВС. Годам раней у бюджэце была ўказаная сума, на 500 мільярдаў большая, чым у звестках для UNODA.

Аднак паводле разлікаў вайсковага эканаміста Васіля Зацэпіна з Інстытута Гайдара, заснаваных на бюджэтных дадзеных, сукупныя прамыя і ўскосныя ваенныя выдаткі, разлічаныя па стандарту ААН, у 2015 годзе ў Расіі склалі 4,28 трыльёны рублёў, або 5,3% ВУП. Зацэпін лічыць, што заніжэнне расійскіх дадзеных аб ваенных выдатках для ААН адносна расходаў федэральнага бюджэту па раздзелу «Нацыянальная абарона» «ставіць пад сумнеў як іх якасць, так і намеры расійскага боку», адзначае РБК. 


Вайсковы эканаміст таксама адзначыў, што далёка не ўсе ваенныя выдаткі Расіі ўтрымліваюцца ў «профільным» раздзеле бюджэту «Нацыянальная абарона» — значныя сродкі на патрэбы арміі ідуць па «мірных» артыкулах, як паказваюць назіранні эксперта. Так, частка выдаткаў Мінабароны пазначана ў раздзелах «Агульнадзяржаўныя пытанні», ЖКГ, «Адукацыя», «Ахова здароўя», «Сацыяльная палітыка» і нават «Фізкультура» і СМІ.


ААН пачала збіраць дадзеныя аб ваенных выдатках дзяржаў у 1980 годзе. Расія пачала падаваць гэтыя звесткі ў 1994 годзе, калі была прынятая адпаведная ўрадавая пастанова.