«Палац Пуціна» з расследавання Навальнага выставілі на продаж

Аб’ява аб продажы «Палаца Пуціна» ў Геленджыку з фільма-расследавання Аляксея Навальнага з’явілася на сэрвісе ЦІАН.

original_164027012021.jpg


4-павярховы цагляны дом 2015 года пабудовы агульнай плошчай 17691 тысячы квадратных метраў з участкам на 678 сотак прадаецца за адзін мільярд расійскіх рублёў, або коштам 56524 расійскіх рублі за квадратны метр, паведамляе АФН са спасыдкай на finanz.ru.

«Шыкоўная рэзідэнцыя размешчана на мысе Ідакапас, які знаходзіцца на беразе Чорнага мора ў пасёлку Праскавееўка. Сам пасёлак можна знайсці на карце непадалёк ад курортнага горада Геленджыка. Палац строга ахоўваецца, але любы мясцовы жыхар адразу зможа падказаць цікаўнаму турысту, як лепш падабрацца да комплекса, каб больш уважліва яго разглядзець», — гаворыцца ў аб’яве.

Аб’ява размешчаная ад імя Максіма Грыгарана, які на сайце пазначаны як «прыватны маклер» з досведам працы ад 2012 года.

Акрамя продажу нерухомасці Грыгаран займаецца кансультацыямі, натарыятрм, страхаваннем, кіраваннем аб’ектамі, а таксама іпатэчным крэдытаваннем, гаворыцца ў яго прафайле.

«Макс выдатны рыэлтар і пісьменны юрыст», — піша ў водгуках адзін карыстальнікаў сайта.