Памёр італьянскі кампазітар Эніа Марыконэ

Ва ўзросце 91 года памёр італьянскі кампазітар, уладальнік дзвюх прэмій «Оскар» Эніа Марыконэ. Як паведамляе La Republica, ён памёр у адной з рымскіх клінік.

156615_or.jpg

Некалькі дзён таму Марыконэ упаў і атрымаў пералом.
Яго называюць адным з самых вядомых і ўплывовых кампазітараў за ўсю гісторыю кінематографа. У адным з інтэрв'ю Марыконэ прызнаўся, што чэрпае натхненне з усяго, што рабіў на працягу жыцця. За сваю 60-гадовую кар'еру ён напісаў больш за паўтысячы саўндтрэкаў і паспеў папрацаваць з найвялікшымі рэжысёрамі.
Кампазітар шэсць разоў намінаваўся на «Оскар» — атрымаў дзве статуэткі: за выдатныя заслугі ў кінематографе ў 2007 годзе і за лепшую музыку да фільма «Агідная васьмёрка» ў 2016 годзе. Ён напісаў саўндтрэкі да фільмаў «Добры, дрэнны, злы», «Аднойчы на Дзікім Захадзе», «Прафесіянал», «Легенда пра піяніста».
Па словах сябра сям'і адваката Джорджа Асума, Марыконэ захаваў да апошняга моманту поўную яснасць розуму. Кампазітар развітаўся з жонкай Марыяй, «якая з адданасцю суправаджала яго ў асабістым і прафесійным жыцці і была побач з ім да апошняга моманту, падзякаваў дзецям і ўнукам за любоў і клопат, якія яны яму падарылі».