Расія абавязана выплаціць 82 мільёнаў долараў Украіне за Крым
Федэральны суд Швейцарыі адхіліў апеляцыю Расіі і пакінуў у сіле рашэнне Жэнеўскага арбітражу. Масква павінна выплаціць 12 украінскім кампаніям, якія згубілі свае актывы ў Крыме, 80 мільёнаў швейцарскіх франкаў, або больш за 82 мільёнаў долараў.
У апеляцыі прадстаўнікі Расіі адзначалі, што Жэнеўскі арбітражны суд не можа разглядаць скаргу ўкраінскіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, расійскі бок настойваў, што ўкраінскія інвестыцыі не падпадаюць пад дзеянне пагаднення аб абароне інвестыцый 1998 года паміж Масквой і Кіевам. Аднак суд не пагадзіўся з гэтымі сцвярджэннямі.
Згодна з рашэннем Федэральнага суда Швейцарыі, Расія павінна будзе выплаціць кампенсацыю 12 кампаніям. Як адзначае Swissinfo, у іх ліку — нафтаздабываючая кампанія «Укрнафта» і арганізацыі, якія былі раней звязаныя з Ігарам Каламойскім.
tut.by