Расія імкліва набывае рысы дыктатуры — The Economist
Сітуацыя з дэмакратыяй у Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне істотна пагоршылася, краіна набывае характэрныя рысы дыктатуры. А дэмакратычныя паказчыкі РФ прадэманстравалі самае рэзкае падзенне сярод усіх краін свету.
![1625249235_2_kartinkin_com_p_totalitarizm_art_art_krasivo_2.jpg 1625249235_2_kartinkin_com_p_totalitarizm_art_art_krasivo_2.jpg](/img/v1/images/1625249235_2_kartinkin_com_p_totalitarizm_art_art_krasivo_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра імклівы шлях
Расіі да дыктатуры сведчыць штогадовае даследаванне «Індэкс дэмакратыі» групы
Economist Intelligence Unit (EIU), якая з'яўляецца аналітычным падраздзяленнем
брытанскага часопіса The Economist.
Паводле ацэнак аналітыкаў, толькі 45,3% насельніцтва планеты жыве ва ўмовах дэмакратыі, 36,9% (у асноўным у Расіі і Кітаі) — ва ўмовах аўтарытарнага праўлення.
Крыху менш за 8% насельніцтва жыве ва ўмовах «поўнай дэмакратыі». У апошнюю групу трапілі больш за 20 краін, у прыватнасці Канада, Швецыя і Уругвай.
«Пасля ўварвання ва Украіну дэмакратычныя паказчыкі РФ паказалі самае рэзкае падзенне сярод усіх краін свету. Расія ўжо доўгі час знаходзіцца на траекторыі адыходу ад дэмакратыі і цяпер набывае многія характэрныя рысы дыктатуры», — гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў.
Яны адзначаюць, што расійскія ўлады пачалі ажыццяўляць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць медыя і апазіцыі пасля таго, як Уладзімір Пуцін увёў войскі ў Украіну.
![dem.jpg dem.jpg](/img/v1/images/dem.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод станоўчых тэндэнцый аналітыкі адзначылі пераход Чылі, Францыі і Іспаніі з катэгорыі «недасканалая дэмакратыя» ў Катэгорыю «поўная дэмакратыя». Гэта адбылося ў асноўным праз скасаванне жорсткіх каранавірусных захадаў, якія абмяжоўвалі свабоду грамадзян.
Беларусь аказалася ў гэтым рэйтынгу на 153-м месцы (са 167) — побач з намі на дне размясціліся Расія, Буркіна-Фасо, Ірак, Сальвадор і іншыя дружалюбныя нам краіны.