Расійскі навуковец з Акадэміі навук вербаваў грамадзян Кубы ваяваць супраць Украіны

Кубінцаў клікалі працаваць на будоўлях у тыле РФ, але пазней уручылі форму і кантракты Мінабароны РФ.

Фота з Facebook Шкунова, апублікаванае Cubanet

Фота з Facebook Шкунова, апублікаванае Cubanet

У пачатку верасня МУС Кубы паведаміла пра раскрыццё сеткі вярбоўкі наймітаў для вайны ва Украіне на баку Расіі. Па гэтай справе затрымалі 17 жыхароў Кубы: трое з іх удзельнічалі ў схеме вярбоўкі, а астатнія 14 чалавек прызналіся, што добраахвотна ўступілі ў шэрагі наймітаў у абмен на расійскія пашпарты, аплату квіткоў на самалёт і грашовую ўзнагароду. Схема вярбоўкі пачала дзейнічаць летам 2022 года, уся камунікацыя вялася праз сацсеткі. Пры гэтым арганізатары адбіралі мужчын з бедных сем'яў або з крымінальным мінулым.

Кубінскае выданне Cubanet у артыкуле “Хто вярбуе кубінскіх наймітаў у Расіі” апытала завербаваных хлопцаў. Тыя распавялі журналістам, што яны атрымлівалі паведамленні ў Messenger з прапановай працы на будаўніцтве. Такая прапанова выкарыстоўвалася, каб схаваць удзел у вайне супраць Украіны.  

Не ўсе з больш як дзясятка апытаных пагадзіліся на такую прапанову. А тыя, хто пагадзіўся, расказалі, што прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў пяхоце і па баявых мастацтвах. Іх таксама запрасілі на размову пра дружбу паміж Кубай і Расіяй, якую правялі кубінскія вайскоўцы.

Васьмёра чалавек, апытаных Cubanet, пацвердзілі, што перад тым, як быць завербаванымі ў якасці наймітаў ва ўзброеных сілах РФ, яны служылі ў кубінскай арміі.

Вербаваў іх гісторык Уладзімір Шкуноў — вядучы навуковы супрацоўнік Паволжскага аддзялення Інстытута гісторыі Расіі РАН, член Экспертнага савета пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі. З 2021 года ён кіруе групай «Расія для кубінцаў» у Facebook. 

Артыкул “Хто вярбуе кубінскіх наймітаў у Расіі” ў Cubanet

Артыкул “Хто вярбуе кубінскіх наймітаў у Расіі” ў Cubanet

З красавіка 2019 года Шкуноў працуе галоўным прадстаўніком Ульянаўскага рэгіянальнага аддзялення Расійскага таварыства дружбы з Кубай, звязанага з Кубінскім інстытутам дружбы народаў і пасольствам Кубы ў Маскве. Шкуноў падтрымлівае рэгулярныя кантакты з пасольствам Кубы, пра што распавядае ў сацыяльных сетках.

Ён наўпрост вербаваў кубінцаў і пісаў ім у сацыяльных сетках. Спачатку прапанаваў працу на будаўніцтве, а потым пытаў, ці хоча чалавек пайсці ў расійскае войска, дзе добра плацяць.  

Глядзіце таксама

Глядзіце таксама

Выданне “Важные Истории” распавяло, што іспанскія і французскія журналісты пагаварылі з больш чым дзясяткам кубінскіх наймітаў, якія цяпер знаходзяцца ў Расіі. Са слоў некаторых з іх, хоць яны і ведалі, што будуць супрацоўнічаць з расійскім войскам, гаворка першапачаткова ішла аб працы ў тыле, у якасці будаўнікоў або кіроўцаў. «Капаць умацаванні або дапамагаць аднаўляць гарады. К;алі [у Расіі] нам уручылі форму і сказалі ісці на трэніроўку, я зразумеў, што гаворка ідзе зусім не пра будаўніцтва», — прызнаўся адзін з суразмоўцаў выдання Politico. 

Пры гэтым не ўсе кубінцы, з якімі гутарылі журналісты, заявілі, што іх падманам прымусілі пайсці на вайну. Журналісты France24 вывучылі профілі 126 наймітаў з ліку тых, чые імёны рассакрэцілі ўкраінскія хакеры. Многія з іх выкладвалі ў адкрыты доступ фатаграфіі з Расіі, дзе пазіравалі са зброяй у руках і новымі расійскімі пашпартамі.

Глядзіце таксама

Нагадаем, як пісаў «НЧ»,  5 верасня кубінскія ўлады заявілі, што раскрылі сетку гандлю людзьмі, якая вербавала кубінскіх грамадзян для барацьбы ва Украіне на баку Расіі. 

Па справе тады на Кубе былі затрыманыя 17 кубінцаў: трое ўдзельнічалі ў вярбоўцы, а 14 чалавек добраахвотна ўступілі ў шэрагі наймітаў у абмен на расійскія пашпарты. Удзельнікі злачыннай сеткі, гаварылася ў заяве МЗС Кубы, спрабавалі прыцягнуць кубінскіх грамадзян, якія пражываюць у РФ, і «нават некаторых, якія пражываюць на Кубе», у шэрагі расійскіх узброеных сіл, якія ўдзельнічаюць у «ваенных аперацыях» ва Украіне. 

Гэтыя спробы, як паведаміла знешнепалітычнае ведамства Кубы, «былі нейтралізаваны, а адносна асоб, якія маюць дачыненне да гэтай дзейнасці, распачаты крымінальныя справы».

Пракурор Хасэ Луіс Рэес тады заявіў, што фігурантам справы аб вярбоўцы кубінскіх грамадзян для ўдзелу ў вайне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 30 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне — у залежнасці ад цяжару злачынства. Арыштаваным ставяць у віну гандаль людзьмі, найміцтва і варожыя дзеянні супраць замежнай дзяржавы.

Глядзіце таксама

МЗС Кубы ў пачатку верасня выступіла з адмысловай заявай: «Куба мае цвёрдую і выразную гістарычную пазіцыю супраць наёмніцтва і адыгрывае актыўную ролю ў ААН у адмове ад вышэй згаданай практыкі, будучы аўтарам некалькіх ініцыятыў, ухваленых на гэтым форуме».

Паводле www.radiosvoboda.orgwww.pravda.com.uawww.cubanet.orgstorage.googleapis.com