Расійскія кампаніі лічаць замежныя ўрады адной з кіберпагроз
60 працэнтаў рэспандэнтаў назвалі недастатковым узровень інфармацыйнай бяспекі ў сваёй кампаніі. 58 працэнтаў апытаных заявілі, што ў іх арганізацыі няма комплекснай стратэгіі ў гэтай сферы.
![0__18576728_303_00.jpg 0__18576728_303_00.jpg](/img/v1/userfiles/images/0__18576728_303_00.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле дадзеных апытання ўніверсітэта "Иннополис", кіраўнікі найбуйнейшых расійскіх кампаній палічылі ўрады замежных дзяржаў адной з асноўных крыніц кіберпагроз. Пра гэта са спасылкай на "Коммерсант" паведамляе www.dw.com.
Асноўнай крыніцай пагроз у сферы інфармацыйнай бяспекі 66% апытаных назвалі дзеючых супрацоўнікаў кампаніі, 42% такой крыніцай палічылі хакераў, 27% — былых супрацоўнікаў, 24% — падрадчыкаў і пастаўшчыкоў паслуг і 18% убачылі пагрозу з боку замежных урадаў. Пры гэтым яшчэ 8 працэнтаў заявілі пра небяспеку з боку замежных кампаній.
У апытанні прынялі ўдзел сто кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў аддзелаў інфармацыйнай бяспекі найбуйнейшых кампаній Расіі, а таксама расійскіх прадстаўніцтваў міжнародных карпарацый: "Ростэлекома", ВТБ, РЖД, "Роснафты", "Лукойла", "Татнафты", "Башнафта" і іншых.
Пры гэтым 60 працэнтаў апытаных заявілі, што лічаць узровень інфармацыйнай бяспекі ў сваёй кампаніі недастатковым.
У 2015 годзе ў Расіі сярэдняя шкода ад інцыдэнту ў сферы інфармацыйнай бяспекі вырасла да 5,3 млн долараў, што на 47 працэнтаў вышэй паказчыкаў 2014 года. Аднак апублікаваныя ацэнкі шкоды значна ніжэй, адзначаюць у "Лабараторыі Касперскага", бо кампаніі хаваюць факты нападаў.
Да страты дадзеных часцей за ўсё прыводзіць чалавечы фактар. "Вельмі часта ўцечкі адбываюцца выпадкова, але пры гэтым толькі 30% апытаных кампаній заявілі, што ў лік прыярытэтаў на наступны год у іх ўвойдзе задача па прадухіленні уцечак дадзеных", — цытуе словы кіраўніка ўпраўлення прадуктамі для канечных прылад "Лабараторыі Касперскага" Канстанціна Варанкова "Камерсант".