Сірыя. Баевікі ІД узялі ў закладнікі больш за 400 чалавек
Баевікі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІГ) ўзялі ў закладнікі больш за 400 чалавек пасля масавага забойства мірных жыхароў у сірыйскім горадзе Дэйр-Эз-Зор.
![41679591.jpg 41679591.jpg](/img/v1/news/full/41679591.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
© Militant Video via AP
Сярод захопленых — жанчыны і дзеці. Пра гэта паведаміла агенцтва AFP.
Паводле яго даных, тэрарысты захапілі людзей у прыгарадных кварталах, а таксама ў бліжэйшых да горада населеных пунктах. Сярод захопленых жанчыны і дзеці, адзначае ТАСС.
Баевікі, як паведамляецца, адвялі закладнікаў на тэрыторыю кантраляваных імі раёнаў. Нагадаем, у суботу баевікі ІГ здзейснілі шэраг нападаў на пазіцыі ўзброеных сіл Сірыі ў Дэйр-Эз-Зоре, размешчаным на паўночным усходзе краіны ў 430 кіламетрах ад Дамаска.
Ахвярамі ўзброеных сутыкненняў у Дэйр-Эз-Зоре сталі 335 чалавек, у ліку якіх дзясяткі мірных жыхароў.