Шатландыя пачала падрыхтоўку да рэферэндуму аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі

Шатландыя рыхтуе заканадаўчую базу для новага рэферэндуму аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на першага міністр шатландскага ўрада Нікола Стэрджэн.

Фота: oko.by

Фота: oko.by


Раней Стэрджэн казала, што выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза па выніках чэрвеньскага рэферэндуму (Brexit) азначае аўтаматычны выхад і Шатландыі з ЕС, а гэта можа не супадаць з меркаваннем большасці жыхароў Шатландыі.
У чэрвені, пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму па Brexit, амаль 60% жыхароў Шатландыі, па выніках апытання, падтрымалі выхад краіны са складу Злучанага Каралеўства.
Падобныя настроі ў Шатландыі былі выкліканыя вынікамі рэферэндуму, на якім 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза.
Між тым Шатландыя і Паўночная Ірландыя прагаласавалі за захаванне сяброўства ў ЕС. У Эдынбургу супраць Brexit 74,4% выступілі, у Глазга — 66,6%, у Абердзіне - 61,1%. Агулам на карысць ЕС у Шатландыі прагаласавалі 1,66 млн чалавек, супраць — 1,01 млн.
Пазней кіраўнік шатландскага ўрада Нікола Старджэн сказала, што вынікі рэферэндуму прымушаюць Шатландыю задумацца аб незалежнасці, бо выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза насуперак меркаванню шатландцаў «дэмакратычна непрымальны». Акрамя таго, былы прэм'ер-міністр краіны Алекс Салмонд заявіў, што Шатландыя павінна на працягу двух гадоў выйсці са складу Вялікабрытаніі.
Паводле novayagazeta.ru