Шэсць краін «Вялікай сямёркі» выступілі супраць пошлін ЗША на сталь і алюміній

Міністры фінансаў шасці краін «Вялікай сямёркі» выказалі «занепакоенасць і расчараванне» у сувязі з увядзеннем амерыканскіх пошлін на сталь і алюміній. Пра гэта гаворыцца ў іх сумеснай заяве, перададзенай кіраўніку Мінфіна ЗША Стывену Мнучыну, паведамляе Reuters.

bez_nazvanija_25.jpg

Заява заклікае распачаць «рашучыя меры», каб урэгуляваць тарыфныя спрэчкі на саміце лідэраў «Вялікай сямёркі», які пройдзе 8-9 чэрвеня ў канадскім Квэбеку.
Міністр фінансаў Францыі Бруна Лэ Мэр заявіў, што ў ЗША ёсць ўсяго некалькі дзён, каб пазбегнуць гандлёвай вайны са сваімі саюзнікамі, паведамляе Reuters.
ЗША з 1 чэрвеня пачалі збіраць пошліны на імпарт сталі (25%) і алюмінія (10%) з Еўропы, Канады і Мексікі. Еўрасаюз і Канада аспрэчылі гэтыя меры ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
Трамп патлумачыў ўвядзенне пошлін жаданнем ЗША дамагчыся справядлівых умоў ва ўзаемным гандлі. «Калі мы не спаганяем пошліны за продаж іх тавараў, а яны прымушаюць нас плаціць [пошліны ў памеры] 25%, 50% ці нават 100%, гэта несправядліва», — заявіў прэзідэнт ЗША ў твітэры.
Паводле meduza.io