Талісман чэмпіянату свету па футболе ў Расіі — воўк Забівака

У выбарах афіцыйнага талісмана турніру 2018 года, які пройдзе ў Расіі, воўк перамог ката і тыгра.

Раналду і Забівака

Раналду і Забівака


У фінал галасавання трапілі тры персанажа — воўк, кот і тыгр. За адзін з гэтых варыянтаў спачатку можна было прагаласаваць на сайце Міжнароднай федэрацыі футбола, а ў апошні дзень галасавання — на адмысловай старонцы сайта расійскага «Першага канала».
У цырымоніі абвяшчэння пераможцы конкурсу талісманаў прынялі ўдзел Раналду, а таксама харвацкая футбаліст Званімір Бобан, які займае пасаду намесніка генеральнага сакратара ФІФА.Кіраўнік Расейскага футбольнага звязу Віталь Мутко перад абвяшчэннем вынікаў галасавання заявіў, што яму падабаюцца ўсё тры кандыдаты, што прэтэндуюць на ролю талісмана.
Па словах чыноўніка, воўк будзе насіць імя Забівака.
Паводле belsat.eu