У Аргенціне знойдзены 30-тонны метэарыт
На думку навукоўцаў, на гэтую частку планеты 4 тысячы гадоў таму зваліўся метэарытны дождж.

Зорнае неба. Фота EPA
Навукоўцы з Аргенціны паведамілі аб выяўленні ў правінцыі Эль-Чака на поўначы краіны метэарыта, што важыць больш за 30 тон, паведамляе ВВС. Самы вялікі з калі-небудзь выяўленых метэарытаў знаходзіцца ў Намібіі. Ён важыць 66 тонаў.
Раён Аргенціны, дзе выяўлены метэарыт, мясцовыя жыхары называюць нябесным полем.
Астраномы кажуць, што гэтая тэрыторыя каля чатырох тысяч гадоў таму падвергнулася ударам метэарытнага дажджу.
Яшчэ ў 1576 годзе іспанскія каланізатары, якія чулі апавяданні мясцовых плямёнаў пра камяні, якія падалі з неба, і знаходзілі тут метэарыты.