У Чарнобыльскай зоне разбіўся сталкер з Беларусі
33-гадовы сталкер хацеў зрабіць сэлфі на радыёлакацыйнай вежы, але не разлічыў свае сілы і сарваўся з 15-ціметровай вышыні

Загарызонтная радыёлакацыйная станцыя "Чарнобыль-2", з якой упаў беларус. Фота Ваенная панарама
У Чарнобыльскай зоне насмерць разбіўся турыст-экстрэмал, які падняўся на радыёлакацыйную вежу, каб зрабіць фота, паведамляе Галоўнае ўпраўленне Нацпаліцыі Кіеўскай вобласці.
У дзяжурную часць паліцыі Чарнобыльскай зоны патэлефанаваў сталкер, які паведаміў аб трагедыі, якая адбылася з яго сябрам-экстрэмалам. Паліцыянты адразу выклікалі хуткую і выехалі на месца для высвятлення абставінаў здарэння.
Двое беларусаў і расіянка незаконна праніклі на тэрыторыю адсялення закрытага ваеннага аб'екта "Чарнобыль-2". Маладыя людзі, як і большасць незаконных турыстаў-экстрэмалаў, хацелі атрымаць яркія ўражанні і зрабіць фота. 33-гадовы сталкер абраў для гэтага радыёлакацыйную вежу, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад станцыі. Аднак не разлічыў свае сілы і сарваўся з 15-ціметровай вышыні. Лекары толькі канстатавалі смерць.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная вытворчасць па ч.1 арт. 115 КК (наўмыснае забойства) з адзнакай аб няшчасным выпадку.
Адносна таварышаў загінулага праваахоўнікі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 46-1 КУоАП. За парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ім прыйдзецца заплаціць штраф. Падрыхтаваны адпаведныя дакументы для скарачэння тэрміну іх знаходжання на тэрыторыі Украіны.
Загарызонтная радыёлакацыйная станцыя "Дуга" — савецкая радыёлакацыйная станцыя для ранняга выяўлення запускаў міжкантынентальных балістычных ракет. Носіць таксама назву "Чарнобыль-2". Знаходзіцца на паўночны захадзе ад райцэнтра Чарнобыль. Яе немагчыма знайсці ні на адной тапаграфічнай карце.