У Грэцыі знайшлі гліняны фрагмент «Адысеі», якому амаль дзве тысячы гадоў

Гэта найстаражытны фрагмент паэмы, знойдзены на тэрыторыі Грэцыі.

ReutersУ ходзе раскопак на месцы антычнага грэцкага горада Алімпія археолагі выявілі гліняную таблічку з вершамі з «Адысеі» Гамера.

Reuters
У ходзе раскопак на месцы антычнага грэцкага горада Алімпія археолагі выявілі гліняную таблічку з вершамі з «Адысеі» Гамера.


Яна змяшчае 13 вершаў з чатырнаццатай песні «Адысеі», дзе герой, Адысей, звяртаецца да свайго сябра Яўмея. Паводле папярэдніх ацэнак, знаходку адносяць да рымскай эпохі, верагодна, да ІІІ стагоддзя нашай эры.
На думку большасці даследчыкаў, «Адысея» была напісана ў VIII стагоддзі да нашай эры.

2018_07_10t132737z1290134306rc13237bd600rtrmadp3greece_archaeology_odyssey_898x1024.jpg

Reuters
«Адысея» — класічная паэма, якая прыпісваецца старажытнагрэцкаму паэту Гамеру і распавядае гісторыю Адысея, цара, які блукае на працягу 10 гадоў, спрабуючы дабрацца дадому пасля падзення Троі.
«Адысея» з'яўляецца другой асноўнай паэмай, што прыпісваецца Гамеру пасля «Іліяды», навукоўцы датуюць яе напісанне прыблізна 675-725 да н. Паэма лічыцца адным з найвялікшых у свеце твораў літаратуры.
Паводле Reuters