У Грузіі магутная акцыя пратэсту, прафсаюзы заклікалі да нацыянальнага страйку (фота, відэа)

Як і анансавалася, 11 траўня жыхары Грузіі выйшлі на акцыю пратэсту супраць закона аб «замежных агентах», які імкнецца прапіхнуць у парламенце кіруючая партыя.

photo_2024_05_11_19_36_40.jpg

Прытэстоўцы пачалі сабірацца ў Тбілісі на пратэст а 19 гадзіне па мясцовым часе. Пунктаў збору было некалькі, адкуль вялікія калоны рушылі ў цэнтр сталіцы. У выніку на плошчы Еўропы сабраліся, як мяркуецца, 150-200 тысяч чалавек. Грузінскія медыя і тэлеграм-каналы пішуць, што гэта самая масавая акцыя супраць закона аб «замежных агентах».

Таксама медыя паведамляюць, што грузін не спужалі дзеянні сілавікоў, якія ў папрэднія дні праводзілі затрыманні актывістаў, узбуджалі справы і пагражалі наступствамі тым, хто «парушае закон».

На момант гэтай публікацыі акцыя пратэсту праходзіць мірна.

Крыніца: telegram

Адметна, што вулічнай актыўнасцю грамадства не абмяжоўваецца. Як паведамляе выданне newsgeorgia.ge, прафсаюзы 11 траўня заклікалі працоўных да нацыянальнай забастоўкі.

Дакладней, з такім заклікам выступіў прафсаюз работнікаў сельскай гаспадаркі, гандлю і прамысловасці Грузіі (Labor).

«Мы заклікаем пажарных, ратавальнікаў, настаўнікаў, кур'ераў, кіроўцаў, лекараў аб'яднацца для дасягнення агульных мэтаў. Паколькі ўлады на шкоду краіне ўпарта адмаўляюцца адклікаць закон, мы рыхтуемся да ўсеагульнай маштабнай забастоўкі супраць расійскага закона і дзеянняў дзеля захавання нармальнага развіцця гэтай краіны і еўрапейскай будучыні», — сказаў кіраўнік прафсаюза Георгій Дыясамідзэ.

Крыніца: telegram

У Labor таксама паведамілі пра выпадкі ціску на кур'ераў, якія ўдзельнічаюць у дэманстрацыях.

«Спыняюць, фатаграфуюць, штрафуюць і спрабуюць запалохаць кур'ераў», — пішуць яны.

Прафсаюз абяцае падтрымаць усіх, хто сутыкаецца з падобнымі фактамі.

Да ўсеагульнага страйку тым часам далучыўся незалежны прафсаюз у сферы культуры і СМІ Guild. Там заклікалі ўлады прадухіліць правакацыі з боку гвалтоўных груп і спыніць агрэсіўныя групоўкі ў дачыненні да крытыкаў закона.

Таксама далучэнне да страйку анансавалі студэнты некаторых ВНУ.

Крыніца: telegram

Нагадаем, нягледзячы на маштабныя пратэстныя акцыі і крытыку Захаду, 1 траўня парламент Грузіі ў другім чытанні падтрымаў спрэчны законапраект «аб празрыстасці замежнага ўплыву».

Паводле ініцыятывы, арганізацыямі, «якія праводзяць інтарэсы замежнай сілы», абвесцяць усе НДА і СМІ, больш за 20% даходу якіх паступаюць з-за мяжы. Яны будуць абавязаныя рэгістравацца ў спецыяльным рэестры. У адваротным выпадку ім пагражаюць буйныя штрафы. Падобны закон прынялі ў Расіі ў 2012 годзе. Ён стаў падрыхтоўкай рэпрэсій супраць крытыкаў Крамля.

Крыніца: telegram

У ЕС і ЗША заяўляюць, што для Грузіі, якая імкнецца ў Еўрапейскі саюз і НАТО, цана прыняцця гэтага закона можа аказацца вельмі высокай. З Брусэля і Вашынгтона гучаць папярэджанні аб санкцыях супраць урадавых чыноўнікаў, адказных за падрыў дэмакратыі ў Грузіі.


Крыніца: telegram

У кіруючай «Грузінскай мары» сцвярджаюць, што законапраект служыць толькі мэтам празрыстасці. Там не маюць намеру адклікаць ініцыятыву. 13 траўня юрыдычны камітэт парламента пачне абмяркоўваць законапраект у трэцім чытанні.


Глядзіце таксама

Аднак у апошнія дні рыторыка ўладаў крыху зьмянілася. Прэм'ер Іраклій Кабахідзэ не выключыў, што ўлады пры садзейнічанні міжнародных партнёраў могуць унесці змены ў законапраект пасля таго, як прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі накладзе на яго вета. Зрэшты апазіцыя ў сумеснай заяве ўжо заявіла, што не прыме «прыхарошаную» версію закона, а працягне дамагацца яго адмены.