У Казахстане ў нелегальных антыквараў канфіскавалі карціну Пікаса

Карціну Пабла Пікаса, старыя кнігі і зброю канфіскавалі ў Алматы ў людзей, якія займаліся абаротам прадметаў антыкварыяту.

Супрацоўнікі Камітэта нацбяспекі Казахстана. Фота: ummet.kz

Супрацоўнікі Камітэта нацбяспекі Казахстана. Фота: ummet.kz

Пра гэта паведаміла прэс-служба Камітэта нацбяспекі Казахстана ў пятніцу, 15 чэрвеня.

«У ліку канфіскаваных прадметаў 367 усходніх рукапісных (ХIV–ХIХ стст.) і літаграфічных (XVIII ст. — пачатак XX стст) кніг агульным коштам 261 млн тэнге, карціна Пабла Пікаса коштам больш за 1,5 млрд тэнге ($ 4,46 мільёнаў долараў), шаблі, стрэльбы, карціны, вазы і іншыя культурна-гістарычныя каштоўнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдні раздробны кошт канфіскаваных прадметаў складае больш за 2 мільярды тэнге (каля $ 6 мільёнаў). Для ўдакладнення гістарычнай каштоўнасці канфіскаванага прызначаны экспертызы.

Праводзіцца дасудовае расследаванне па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 234 (эканамічная кантрабанда) крымінальнага кодэксу Казахстана.

Паводле korrespondent.net