У Крыме следам за вінзаводам «Масандра» выставілі на продаж «Кактэбель»
Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце РФ з інфармацыяй пра правядзенне таргоў.
У Крыме следам за вінзаводам «Масандра» выставілі на продаж «Кактэбель».
Усю нерухомасць заводу разам з зямельнымі ўчасткамі ды тэхнікай ацанілі прыкладна за 100 млн расейскіх рублёў (прыкладна 1,4 млн долараў). Гэта стартавы кошт, які, верагодна, вырасце падчас таргоў.
Што датычыць «Масандры», то месяц таму яе прадалі на аўкцыёне за 73 млн долараў.