У Нью-Ёрку 29 чалавек пацярпелі ў выніку выбуху
У Нью-Ёрку ў раёне Чэлсі вечарам 17 верасня адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі 29 чалавек. Некалькі пацярпелых былі шпіталізаваны. Стан аднаго з іх ацэньваецца як цяжкі.

Дакладнай інфармацыі аб крыніцы выбуху няма. У паліцыі паведамлялі, што выбухнуў смеццевы бак. Крыніца ў праваахоўных органах заявіла Associated Press, што выбухнула будаўнічая скрыня з інструментамі. Версію аб выбуху бытавога газу паліцыя не разглядае.
Мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блаз назваў тое, што здарылася «наўмысным актам» і дадаў, што ў следства пакуль няма звестак пра сувязь таго, што здарылася з тэрарызмам.
У паліцыі заявілі аб выяўленні магчымага другога выбуховага прыстасавання непадалёк ад месца выбуху. Прадмет ўяўляе сабой хуткаварку, да якой далучаныя драты і сотавы тэлефон.
Раней у штаце Нью-Джэрсі на месцы правядзення дабрачыннага забегу выбухнула самаробная бомба. У выніку ніхто не пацярпеў.
Паводле meduza.io