У Расіі знайшлі 50 тысяч аднолькавых судовых прысудаў

«Новая газета» і «Лабараторыя Аляксандра Кукушкіна» прааналізавалі ўсе крымінальныя прысуды раённых судоў у Расіі за 2017 і 2018 гады і выявілі 50 тысяч актаў, тэкст кожнага з якіх больш чым на 80 працэнтаў супадае хоць бы яшчэ з адным судовым рашэннем. 

vs_800x429_50d.jpg


Пры гэтым журналісты параўноўвалі толькі тэксты судовых актаў, напісаных адным і тым жа суддзёй.
Больш за палову «спісаных» рашэнняў вынесеныя па справах аб незаконным абароце наркотыкаў (артыкул 228 КК). Аднак па долі скапіяваных актаў першае месца заняў артыкул аб нявыплаце аліментаў: 28,9% прысудаў па ім з'яўляюцца дублікатамі.
На другім месцы — ухіленне ад вайсковай службы (26 адсоткаў «аднолькавых» прысудаў). На трэцім — «Вытворчасць, захоўванне, перавозка або збыт тавараў і прадукцыі, выкананне работ або аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі» (20,9%). На чацвёртым — арганізацыя незаконнай міграцыі (20,5%). «Наркатычны» артыкул закрывае пяцёрку лідараў — 18,7% судовых рашэнняў па ім аказаліся дублікатамі.
Усяго аўтары даследавання прааналізавалі больш за 780 тысяч прысудаў.
Найбольш проста капіяваць рашэнні крымінальных спраў па тыпавыі і масавым злачынствам, растлумачыў сацыёлаг Кірыл Цітаў з Інстытута праблем правапрымянення Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Аднак менш індывідуальны прысуд — заўсёды менш дакладны, а значыць, менш справядлівы.
Сцвярджаць, што супадаючыя прысуды былі вынесеныя з парушэннем закона, нельга, адзначаюць аўтары артыкула. Але штампаванасць можа сведчыць аб сістэмных хібах: загружанасць работнікаў суда, «звычка» давяраць абвінавачванню, «адсутнасць эфектыўнай абароны сацыяльных нізоў». Капіяванне прысудаў не дазваляе судовай сістэме быць празрыстай і зніжае яе адказнасць перад грамадствам, гаворыцца напрыканцы матэрыялу.
Паводле lenta.ru