У германскім Браўншвейгу з-за пагроз ісламісцкай атакі адменены карнавал

Улады Брауншвейга, горада на поўначы Германіі, адмянілі традыцыйнае штогадовае карнавальнае шэсце з-за пагрозы нападу ісламскіх экстрэмістаў.



carnival_braunschweig.jpg

Як паведаміла паліцыя Германіі, існуе «канкрэтная пагроза нападу з боку ісламістаў». Паліцыя заклікала людзей, якія рыхтаваліся да карнавальнага шэсця, заставацца дома.
Карнавальнае шэсце ў Браўншвейгу, якое карыстаецца вялікай папулярнасцю ў немцаў, было адменена за паўтары гадзіны да яго пачатку.
«Многія з тых, хто прыбыў на вакзал, былі ўжо ў карнавальных касцюмах. Яны вельмі знерваваліся, але мы не хацелі рызыкаваць», — заявіў прадстаўнік паліцыі Томас Гезэ.
Карнавал штогод збіраў у Браўншвейгу каля чвэрці мільёна ўдзельнікаў і гледачоў.
bbc.co.uk