У Сімферопалі аўтаматчыкі ачапілі будынак Меджліса, усярэдзіне праходзіць ператрус

У аўторак 16 верасня, у Сімферопалі па вуліцы Шміта, узброеныя людзі акружылі будынак Меджліса крымскататарскага народа.



zialionyja_akupanty.jpg

Як перадае карэспандэнт Крым.Реалии, будынак Меджліса па перыметры ачапілі узброеныя людзі — 6 чалавек у масках, у вайсковай форме і з аўтаматамі, а таксама супрацоўнікі паліцыі — да 10 чалавек. Да будынка пад'ехаў аўтазак. 
На пытанне аб тым, хто яны і для чаго акружылі Меджліс, людзі ў форме адказваць не захацелі, заявіўшы, што «яны не ўпаўнаважаны казаць». 
Як атрымалася высветліць карэспандэнту Крым.Реалии, у будынку праводзяцца следчыя дзеянні. Унутр нікога не ўпускаюць і не выпускаюць. 
У прыватнасці, як перадае карэспандэнт Крым.Реалии з месца падзей, ператрусы вядуцца ў рэдакцыі крымскататарскай газеты «Авдет», якая размяшчаецца ў будынку Меджліса. Рэдактара выдання ўнутры няма, ператрус праводзяць без яго ўдзелу. 
Нагадаем, раніцай 16 верасня, з ператрусам прыйшлі ў кватэру чальца Меджліса крымскататарскага народа Эскендэра Барыева, у якога канфіскавалі кампутарную тэхніку. 
15 верасня быў здзейснена напад на будынак Меджліса крымскататарскага народа. Трое невядомых, чые твары былі закрыты маскамі прыбылі да будынка Меджліса, двое мужчын адразу ўсталі да ўваходных дзвярэй, блакуючы выхад з будынка, у руках аднаго з іх быў пісталет. Трэці мужчына хутка падняўся па газавай трубе да сцяга Украіны, які быў усталяваны на фасадзе будынка, і сарваў яго.
krymr.com