Удзельнікі канферэнцыі ААН прынялі агульнае пагадненне па клімаце
Прадстаўнікі каля 200 краін ўзгаднілі меры па рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце. З-за доўгіх перамоваў закрыццё саміту прыйшлося перанесці на больш позні тэрмін.
![maxresdefault_11_1.jpg maxresdefault_11_1.jpg](/img/v1/images/maxresdefault_11_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі 24-й Сусветнай канферэнцыі ААН па абароне клімату (COP24) у польскім Катавіцэ пасля двух тыдняў напружаных перамоваў дасягнулі агульнага пагаднення. Прыняты пакет мер для рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце, заявіў увечары ў суботу, 15 снежня, старшыня COP24, намеснік міністра навакольнага асяроддзя Польшчы Міхал Куртыка.
Сярод іншага, прадстаўнікі каля 200 краін дамовіліся аб празрыстых правілах вызначэння і нормах канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы, каб можна было сінхранізаваць дзейнасць дзяржаў па барацьбе са зменай клімату. Асабліва гарачыя дыскусіі выклікала методыка разлікаў пры гандлі квотамі на шкодныя выкіды, з-за чаго завяршэнне саміту, намечанае на 14 снежня, перанеслі на больш позні тэрмін.
«Мы павінны паклапаціцца пра тое, каб наша Зямля заставалася прыдатнай для пражывання. І адказвае за гэта наша пакаленне», — заявіла ў ходзе фінальных дыскусій міністр аховы навакольнага асяроддзя ФРГ Свен Шульцэ.
Мэта пагаднення па клімаце, заключанага ў Парыжы ў 2015 годзе, — утрымаць глабальнае пацяпленне ад падвышэння сярэдняй глабальнай тэмпературы на 2 градусы Цэльсія, а па магчымасці спыніць яго на ўзроўні 1,5 градуса.
Паводле апублікаванага ў кастрычніку бягучага года спецдакладу Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (IPCC), пацяпленне на 1,5 градуса і вышэй можа прывесці да доўгатэрміновых і незваротных зменаў і гібелі некаторых экасістэм.
Калі ўзровень выкідаў CO₂ не зменіцца, то да 2030 года клімат Зямлі можа стаць амаль такім жа гарачым і сухім, якім ён быў 3 млн гадоў таму, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным 10 снежня ў часопісе Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Гэта можа прывесці да моцнага ўздыму ўзроўню сусветнага акіяна і іншым значных змен.
dw.com