145 гадоў таму, 28 чэрвеня (16 чэрвеня па старым стылі) 1865 года, завяршыўся штурм Ташкента рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-маёра М.Г. Чарняева. Захоп самага буйнага з сярэднеазіяцкіх
гарадоў, які знаходзіўся на перакрыжаванні асноўных гандлёвых і транспартных шляхоў, стаў важным этапам расійскай экспансіі ў паўднёвым кірунку. Героем штурму быў, зразумела, Міхаіл Чарняеў, які
нарадзіўся ў Магілёўскай губерні ў небагатай шляхецкай сям’і. Ён прасунуўся на пасаду генерала пасля ўдзелу ў падаўленні венгерскага паўстання і Крымскай кампаніі. Цікава, што Ташкент быў
захоплены Чарняевым без санкцыі цэнтру. Пры гэтым трэба прызнаць, царскія войскі не шкадавалі праціўніка і мірнае насельніцтва. За захоп Ташкента вайскоўцу была падараваная залатая шабля. Дарэчы,
далёка не ўсё ў Пецярбургу зразумелі значэнне захопу самага вялікага горада ў Сярэдняй Азіі. Аднак учынак Чарняева ацаніў Лондан — рэгіянальны канкурэнт Расіі. Ён дабіўся адклікання Чарняева
з Сярэдняй Азіі. У 1898 годзе той памёр у сваім маёнтку пад Магілёвам.
Па матэрыялах узбекскіх сайтаў
Узбекістан. Беларус узяў Ташкент
- Замежжа
- 02-07-2010
145 гадоў таму, 28 чэрвеня (16 чэрвеня па старым стылі) 1865 года, завяршыўся штурм Ташкента рускімі войскамі пад камандаваннем генерал-маёра М.Г. Чарняева. Захоп самага буйнага з сярэднеазіяцкіх
гарадоў, які знаходзіўся на перакрыжаванні асноўных гандлёвых і транспартных шляхоў, стаў важным этапам расійскай экспансіі ў паўднёвым кірунку. Героем штурму быў, зразумела, Міхаіл Чарняеў, які
нарадзіўся ў Магілёўскай губерні ў небагатай шляхецкай сям’і. Ён прасунуўся на пасаду генерала пасля ўдзелу ў падаўленні венгерскага паўстання і Крымскай кампаніі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: