Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб украінскай мове

Закон пра дзяржаўную мову ва Украіне ў аўторак уступіў у сілу. Праз два месяцы пасля яго апублікавання ў краіне ўводзіцца адзіная дзяржаўная мова — украінская. Аднак некаторыя палажэнні закона пакуль яшчэ не ўступілі ў сілу, у тым ліку і пра штрафы за яго парушэнні.

© EPA-EFE/SERGEY DOLZHENKO

© EPA-EFE/SERGEY DOLZHENKO

Кожны грамадзянін Украіны, згодна з законам, абавязаны валодаць украінскай мовай. Не толькі ёй валодаць, але і ўжываць пры выкананні службовых абавязкаў павінны прэзідэнт, спікер Вярхоўнай Рады і яго намеснікі, прэм'ер-міністр, усе члены ўрада, кіраўнікі і чыноўнікі ўсіх дзяржаўных устаноў, службоўцы праваахоўных органаў, суддзі, адвакаты і натарыусы, кіраўнікі навучальных устаноў, педагогі і медыцынскія работнікі дзяржаўных і камунальных устаноў аховы здароўя.
Аднак закон пакуль адтэрмінаваў на два гады выдачу сертыфікатаў аб узроўні валодання дзяржаўнай мовай суб'ектамі, названымі дэпутатамі. Патрабаванне аб валоданні мовай распаўсюджваецца і на сферу абслугоўвання, аднак з адтэрміноўкай. Так, праз 18 месяцаў пасля ўступлення закона ў сілу прадпрыемствы, установы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці, прадпрымальнікі і іншыя суб'екты ў сферы абслугоўвання абавязаны перайсці на дзяржаўную мову.
Дзеянне закона не распаўсюджваецца толькі на сферу прыватных зносін і рэлігійных абрадаў. У той жа час прадугледжваецца, што валоданне ўкраінскай стане абавязковым для асоб, якія маюць намер атрымаць грамадзянства Украіны. Для гэтага неабходна будзе здаць экзамен на ўзровень валодання дзяржаўнай мовай, але такая неабходнасць з'явіцца з ліпеня 2021 года.
Пераходныя палажэнні закона таксама прадугледжваюць адтэрміноўку да 1 студзеня 2030 года — пачатак дзеяння патрабавання здаваць уступныя экзамены ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на ўкраінскай мове. На два з паловай гады адтэрмінавана і патрабаванне да друкаваных СМІ выходзіць на ўкраінскай мове, а для мясцовых яно будзе дзейнічаць праз пяць гадоў. Друк на іншых мовах дапускаецца пры адначасовым выпуску накладу на ўкраінскай мове ў адзін дзень. Адтэрмінаваныя на пяць гадоў і змены ў закон аб тэлебачанні і радыёвяшчанні аб павелічэнні з 75% да 90% квоты на выкарыстанне ўкраінскай мовы ў эфіры для агульнанацыянальных СМІ і да 80% для мясцовых. Законам таксама прадугледжана стварэнне Нацыянальнай камісіі па стандартах дзяржаўнай мовы і ўвядзенне пасады ўпаўнаважанага па абароне дзяржаўнай мовы. Абавязкамі апошняга будзе абарона права грамадзян Украіны на атрыманне інфармацыі, паслуг ва ўсіх сферах, вызначаных законам, на ўкраінскай мове.
Пры гэтым нормы, якія тычацца штрафаў, уступаюць у сілу праз шэсць месяцаў з дня прызначэння ўпаўнаважанага па абароне мовы. Закон прадугледжвае таксама змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Паводле tass.ru