Украіна дамовілася з Расеяй аб абмене палоннымі на працягу месяца

Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Вадзім Прыстайка заявіў аб папярэдняй дамоўленасці з Расіяй аб абмене палоннымі.


Па словах Прыстайкі, адпаведная дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы знешнепалітычных дарадцаў кіраўнікоў краін «нармандскай чацвёркі».
«На працягу месяца мы дамовіліся ажыццявіць абмен пэўнай колькасці нашых палонных. Прэзідэнт Зяленскі казаў пра 10 на 10, 15 на 15. У прынцыпе, мы не замыкаемся вакол колькасці людзей. Наша задача: зараз вярнуць сваіх людзей назад і разблакаваць абмен «усіх на ўсіх», — сказаў ён.


Прыстайка анансаваў новую сустрэчу дарадцаў лідараў «нармандскай чацвёркі» ў канцы жніўня. На ёй павінна адбыцца ацэнка выканання дамоўленасцей, дасягнутых 12 ліпеня.
Паводле hromadske.ua