СБУ 2 гады таму затрымала чалавека, датычнага да перавозкі расійскага «Бука»

У 2017 годзе Служба бяспекі Украіны затрымала мужчыну, датычнага да перавозкі зенітна-ракетнага комплексу «Бук» у Данецку ў 2014 годзе, калі з яго быў збіты самалёт рэйса MH17.

c5294e1_clipboard01.jpg

Пра гэта распавёў на брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Віталь Маякоў.
Ён прадэманстраваў відэа, на якім трэйлер перавозіць "Бук" у Данецку ў 2014 годзе і дадаў: "Дзякуючы гэтаму відэа ... мы ўстанавілі, каму належыць гэты трэйлер".
"Устанавілі асобу з ліку баевікоў, якая яе забрала на аўтапрадпрыемстве горада Данецка. І праз тры гады нам удалося гэтую асобу (затрымаць - рэд.), калі яна нічога не падазраючы, што мы пра яе ведаем, перасякала мяжу на падкантрольнай нам тэрыторыі з Расійскай Федэрацыі. Мы яго затрымалі. Цяпер ён адбывае пакаранне ва Украіне", — сказаў ён.
Маякоў распавёў, што "Бук" пераправілі з тэрыторыі Расіі ў ноч з 16 на 17 чэрвеня.
"Для падтрымкі наступу баевікоў у Саўр-Магіле ў ноч з 16 на 17 чэрвеня 2014 г. ..."Бук" з бартавым нумарам 3х2 быў незаконна перамешчаны праз дзяржаўную мяжу Украіны з Расійскай Федэрацыі па маршруце: горад Данецк Растоўскай вобласці - пгт. Паўночнае Луганскай вобласці - горад Сарокіна (былы Краснадон) Луганскай вобласці ... Бартавы нумар быў цалкам зафарбаваны", — сказаў Маякоў.
У СБУ "Украінскай праўдзе" пацвердзілі, што затрыманне адбылося ў 2017 годзе.
На відэа транспарціроўкі "Бука" трэйлер з'яўляецца на 03:10.


Аб'яднаная следчая група 19 чэрвеня назвала імёны першых чатырох падазраваных у дачыненні да знішчэння самалёта. Гэта — Сяргей Дубінскі (пазыўны "Хмурны"), Ігар Гіркін (пазыўны "Стралок"), Алег Пулатаў (пазыўны "Гюрза"), Леанід Харчанка (пазыўны "Крот").
Суд над падазраванымі пачнецца ў сакавіку 2020 года.
Аляксандр Шумілін, УП